Вайна33

У акупаваным украінскім горадзе Валнаваха забілі дзевяць чалавек, у тым ліку дзяцей

У горадзе Валнаваха, што месціцца ў падкантрольнай расійскім вайскоўцам частцы Данецкай вобласці Украіны былі забітыя дзевяць чалавек. Сярод забітых двое дзяцей. Следчы камітэт Расіі напярэдадні паведаміў пра крымінальную справу па артыкуле аб забойстве дзвюх і больш асоб.

У паведамленні расійскага СК гаварылася, што целы забітых былі знойдзены ў прыватным доме, які належаў загінулай сям’і, з агнястрэльнымі раненнямі.

Тэлеграм-канал «Астра», спасылаючыся на мясцовых жыхароў, суседзяў і сваякоў забітых, сцвярджае, што забойства ўчыніў расійскі вайсковец.

Паводле версіі суразмоўцаў канала, забойства адбылося 27 кастрычніка ў прыватным жылым доме на вуліцы Данецкай. Дом належаў сямʼі — мужу і жонцы, у іх было двое дзяцей, дзяўчынка-школьніца і 4-гадовы хлопчык. Усе яны, як сцвярджаецца, былі забітыя, як і яшчэ пяць чалавек, якія знаходзіліся ў доме.

Абставіны забойства застаюцца незразумелымі. Некаторыя суразмоўцы «Астры», а таксама карыстальнікі мясцовага чата, сцвярджаюць, што незадоўга да забойства расійскі вайсковец пасварыўся з уладальнікам хаты.

Афіцыйна расійскія ўлады гэтых паведамленняў не каментавалі, у той час як упаўнаважаны па правах чалавека Вярхоўнай Рады Украіны Дзмітрый Лубінец назваў прозвішча загубленай сям'і — Капканец. Сям'я, па папярэдніх звестках, «святкавала дзень народзінаў і адмовілася аддаваць уласнае жытло чачэнскім акупантам».

Каментары3

  • Владислав
    29.10.2023
    "Русский мир" - ён такі...
  • Валнаваха
    29.10.2023
    Спачатку рссея павiнна знiшчыць гэтых з аўла ўсiх , а потым захлынуцца сама ў тым што робiць i самазнiшчыцца.
  • Эюя
    30.10.2023
    Лубянка вырашыла прадэманстраваць законнасць на акупаваных тэрыторыях, для ўласнага піпла і для замежнага. У рэальнасці, забойствы і катаванні расійскімі вайскоўцамі там адбываюцца штодзённа самым вычварэнскім чынам. У асаблівай небяспецы родныя вайскоўцаў ВСУ.

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна10

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Як Ізраіль метадычна ліквідуе кожнага ўдзельніка нападу 7 кастрычніка — нават кіроўцу трактара, які прарваў памежную агароджу27

Дасталі. Мытнікі запрасілі мужчыну на асабісты надгляд — той абурыўся і раздзеўся дагала14

Гарачая лінія з Беларуссю па лініі арміі працуе незалежна ад палітыкі — камандуючы УС Літвы

На МКАД сутыкнуліся пяць аўтамабіляў. Шэсць пасажыраў маршруткі дастаўленыя ў бальніцу1

У пад’ездзе дома ў «Мінск-Свеце» пачаліся «раскопкі». Жыхары не разумеюць, што гэта наогул такое4

«І ўсё ж такі ён існуе!» У сеціве «спалілі», як выглядае новы электрагармонік МАЗ, якую завод трымае ў сакрэце10

У Віцебску жанчына збіла сужыцеля да першай групы інваліднасці. Колькі далі?3

Фестываль агню ў мінскім заапарку, які абурыў гараджан, не адбудзецца

У Расіі забаранілі пісаць пра забароны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна10

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць