Архітэктары паказалі свежыя рэндары дызайну інтэр'ераў сталічнага кінатэатра, які мусіць адкрыцца пасля рэканструкцыі ў найбліжэйшыя месяцы.
![](http://nashaniva.com/img/w840d4webp1/photos/z_2023_10/youtube_thumbnail-2-15-es4zz.png.webp)
Рэндары інтэр'ераў абноўленага помніка архітэктуры былі прадстаўлены на XXI Рэспубліканскім конкурсе на найлепшы праект, пабудову і публікацыю ў галіне архітэктуры. Аўтарскі калектыў інстытута «Мінскграмадзянпраект», у які ўваходзілі архітэктары Лакотка, Лыгіна, Герасімчук, Галіцкая, Сокал, а навуковае кіраўніцтва ажыццяўляў архітэктар Забела з Навукова-праектнага цэнтра «Рэстабіліс», за гэты праект атрымаў дыплом другой ступені ў намінацыі «Інтэр'еры грамадскіх будынкаў і збудаванняў».
Звяртае ўвагу ў інтэр'ерах спалучэнне сучасных тэндэнцый у дызайне, як то глыбокія колеры, мінімалістычны дызайн мэблі і абсталявання, з захаваннем багатай гістарычнай аздобы ў холе і выразнай кесоннай столі ў бакавых кулуарах. Глядзельная зала стала больш аднароднай, колькасць месцаў, мяркуючы па рэндарах, значна павялічыліся, а багатая «лідская» люстра саступіла месца больш стрыманаму савецкаму варыянту.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_10/20-cxnzd.jpg.webp)
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_10/zal-pobeda-nl5tx.jpg.webp)
Але нават нацыянальная ўзнагарода, атрыманая праектам, зусім не азначае, што бачанне праекціроўшчыкаў будзе рэалізаванае — за апошнія гады рашэнні па кінатэатры ўжо карэнным чынам змяняліся.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_10/mycollages-28-u3ukh.jpg.webp)
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_10/mycollages-26-6lp2w.jpg.webp)
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_10/mycollages-27-3295u.jpg.webp)
У пачатку 2022 года дырэктар «Мінскай спадчыны» Аляксандр Кохан паведамляў, што праект рэканструкцыі прадугледжвае стварэнне трохзальнага кінатэатра. Да асноўнай залы на 108 месцаў мусілі на розных узроўнях дадацца яшчэ дзве невялікія — на 48 і 10 месцаў. На існуючых плошчах таксама планавалася адкрыць дзве кавярні — тэматычную і агульнага тыпу, кафэтэрый з кінабарам, канферэнц-залу і шматфункцыянальную аўдыторыю.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_10/2023-10-31124643-ch0ev.png.webp)
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_10/2023-10-31124946-vx26z.png.webp)
Але пасля сышоў арандатар, месца якога заняў «Кінавідэапракат». У чэрвені 2023 года стала вядома, што перагледзелі і планіроўку, адмовіўшыся ад кафэ і рэстарана, замест якіх мусілі з'явіцца дадатковыя кіназалы. Цяпер пяць залаў мультыплекса змогуць прыняць 284 наведвальнікаў адначасова.
Рэканструкцыю кінатэатра абяцаюць завершыць да канца года, а для наведвальнікаў, як у верасні паведаміў журналістам старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, ён адкрыецца ўжо ў першай палове 2024 года.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЧытайце таксама:
Архітэктары паказалі, як будзе выглядаць мост на бульвары Шаўчэнкі ў Брэсце пасля рэканструкцыі
Названыя найлепшыя архітэктурныя працы Беларусі апошніх гадоў ШМАТ ФОТА
Актывісты б’юць трывогу: рэканструкцыя кінатэатра «Масква» незаконная
-
Марзалюк пра новы гістарычны музей: Сустракаць наведвальнікаў будуць самыя важныя ў нацыянальнай гісторыі асобы
-
Што чуваць у РТБД пасля чыстак рэпертуару і звальнення найбольш зорных акцёраў?
-
Над Масулам ізноў узвышаецца знішчаны «гарбаты» мінарэт, з якога лідар Ісламскай дзяржавы абвяшчаў сусветны халіфат
Каментары