Усяго патроху11

«Да іх няма такой прывязанасці, якая ёсць да сабакі». Беларуска з дзяцінства прызвычаілася атачаць сябе экзатычнымі жывёламі

Самыя распаўсюджаныя хатнія жывёлы — сабакі і каты. Але мінчанка Ганна Казакова вырашыла спыніцца на кімсьці больш экзатычным. Дома ў дзяўчыны пабывала шмат такіх гадаванцаў — ад павукоў да крабаў, піша «Звязда».

Па словах Ганны, да чацвёртага класа яна мела толькі тэарэтычную базу пра жывёл: шмат чытала, глядзела канал Anіmal Planet. Больш за ўсё ёй падабаліся перадачы, у якіх расказвалася пра яшчарак, павукоў і змей.

«Менавіта тады ў мяне з’явіўся першы гадаванец — слімак Ахаціна Фуліка. Яго бясплатна аддавалі, і я вырашыла ўзяць. Потым дома сталі з’яўляцца і іншыя віды, сярод іх былі досыць дарагія.

Прыгожых малюскаў мне прывозілі нават з Масквы. Праз час цікавасць да іх знікла», — расказвае Ганна.

Наступным пасля слімакоў хатнім гадаванцам стаў павук-птушкаед.

«Усё здарылася цікавым чынам. Яго разыгрывалі ў сеціве ў групе экзатычных жывёл Мінска. Для таго, каб стаць удзельнікам розыгрышу, трэба было зрабіць рэпост публікацыі. Я вельмі хацела гэтага павука, таму папрасіла сваіх сяброў таксама ўзяць удзел у конкурсе, каб павялічыць шанцы на перамогу.

Так і атрымалася — птушкаед стаў маім. Пасля першага павука я пачала заводзіць новых. У нейкі перыяд часу іх у мяне жыло каля дзесяці».

Суразмоўніца паведаміла, што часцей за ўсё купляе сваіх гадаванцаў на вялікай выставе-продажы экзатычных жывёл, якая праходзіць у Маскве. Аднойчы нават прывезла адтуль скарпіёна. Але мама дзяўчыны была катэгарычна супраць, з-за чаго прыйшлося прадаць гэтага незвычайнага гадаванца.

У 15 гадоў у дзяўчыны з’явілася змяя. Пра яе Ганна распавяла цікавую гісторыю.

«Яна прыбыла таксама з Масквы, і трэба было з’ездзіць на вакзал, каб забраць яе. З-за заняткаў у школе ў мяне не было такой магчымасці, таму туды накіраваўся тата.

Калі ён прывёз змяю дадому, вырашыў, што ёй, магчыма, не хапае паветра. Тады ён трохі прыадчыніў адну са скрынак, у якіх сядзеў мой новы гадаванец, і той змог выбрацца. Паколькі змяя была невялікага памеру, то магла схавацца абсалютна ўсюды. Каб яе знайсці, нам давялося перасоўваць усю мэблю ў доме. У выніку высветлілася, што змяя хавалася за шафай».

Жывёлы Ганны перыядычна збягаюць са сваіх тэрарыумаў. Аднойчы гэта змог зрабіць самы вялікі павук. На пошукі гадаванца пайшло некалькі дзён, але ўсё было беспаспяхова.

«Яго знайшла выпадкова мама: неяк раз яна адчыніла шафу, дастала адтуль сваю сукенку, а на ёй сядзеў мой павук».

Суразмоўніца расказала, што калісьці хацела сабе мадагаскарскіх тараканаў, але — як і ў выпадку са скарпіёнам, — мама дзяўчыны была катэгарычна супраць. Аднак Ганна ўсё роўна купіла іх і непрыкметна прынесла дадому. І вось адбылася такая ж гісторыя, як з павуком: тараканы змаглі выбрацца з тэрарыума. Аднаго дзяўчыне ўдалося знайсці, другі ж знік у невядомым кірунку.

Аднойчы раніцай па гучным крыку мамы Ганна зразумела: знайшоўся і другі таракан.

Па словах дзяўчыны, даглядаць усіх гадаванцаў нескладана.

«Галоўнае — стварыць добрыя ўмовы для жыцця, набыць кальцый і вітаміны. Спачатку закупка ўсяго патрэбнага абыдзецца нятанна. Таксама варта выконваць пэўныя правілы іх утрымання».

Цяжкімі суразмоўніца называе сітуацыі, калі жывая істота хварэе, але дапамагчы ёй няма магчымасці, паколькі гаворка ідзе пра генетычнае захворванне.

Раней сярод гадаванцаў Ганны былі таксама крабы, палачнікі і багамол. На момант гутаркі ў дзяўчыны жылі сабака, жаба і дзве яшчаркі.

«Да экзатычных жывёл у мяне навуковы інтарэс. Да іх няма такой прыхільнасці, якая, напрыклад, ёсць да сабакі», — тлумачыць суразмоўніца.

Чытайце таксама:

Сяргей Зуёнак: Вуж перабраўся па балконе да суседкі і крыху напалохаў яе

«На Камчатцы мы плылі па рацэ, а на нас галопам бег мядзведзь…» Жыхарка Магілёва расказала пра свае экзатычныя падарожжы

«Масава да нас звяртаюцца людзі». У Гродне б'юць трывогу ў сувязі з наплывам рэптылій

Каментары1

  • Максим Дизайнер
    10.11.2023
    Какие цудоуненькия!
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін14

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін

Усе навіны →
Усе навіны

Пошук амерыканскага салдата ў Літве ішоў усю ноч

Трамп спадзяецца, што Пуцін пагодзіцца на пагадненне аб спыненні вайны1

У Магілёве выпусцілі карамельны сыр3

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Міколу Дзядка не выпусцяць па сканчэнні тэрміну — яго перавялі ў СІЗА ў Калядзічах1

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? 14

Вялікі арабскі комплекс на месцы былога «Белэкспа» ў Мінску амаль гатовы. Вось як ён выглядае24

«У новым свеце няма месца для дэмакратычнай Беларусі — хіба што мы яго самі выдумаем». Астапеня і Крук разважаюць пра будучыню Беларусі18

Колькі медыкаў не хапае ў Беларусі і як гэтыя лічбы хаваюць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін14

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць