Шведскія хакеісты не будуць насіць вопратку з сімволікай краіны падчас паездак. Федэрацыя хакея Швецыі накіравала адпаведнае апавяшчэнне ўсім камандам краіны пасля тэракту ў Бельгіі.
16 кастрычніка ў Бруселі, дзе праходзіў матч футбольнай кваліфікацыі Еўра-2024 паміж Бельгіяй і Швецыяй, былі застрэленыя два шведскія заўзятары.
«Мы не павінны насіць афіцыйную вопратку нацыянальнай каманды ў паездках у іншыя краіны. Гэта тычыцца ўсіх нашых каманд. Аднак мы можам выкарыстоўваць яе ў аўтобусах і ў гатэлях», — завіў Менеджэр па бяспецы хакейнай асацыяцыі Аббе Терслефф.
Жаночая зборная Швецыі на гэтым тыдні правядзе тры матчы ў Швейцарыі, а зборная U17 правядзе гульні ў Канадзе. Раней тыя ж правілы ўвяла шведская гандбольная зборная, піша Championat.com.
Каментары