Грамадства22

Украіна ўвяла санкцыі ў дачыненні да праўладнага актывіста Аляксея Талая і яго фонда

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў два ўказы аб увядзенні ў дзеянне рашэнняў СНБА аб санкцыях. Указам уводзяцца абмежаванні на пяць гадоў супраць 100 фізічных асоб і 37 юрыдычных асоб. Санкцыі ўведзены ў дачыненні да беларускага праўладнага актывіста Аляксея Талая, а таксама супраць яго фонду.

Аляксандр Лукашэнка ўзнагароджвае Аляксея Талая. Фота: БЕЛТА

Патрапілі ў спіс таксама дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Дзмітрый Мезенцаў і ўпаўнаважаная па правах дзіцяці пры прэзідэнце РФ Марыя Львова-Бялова. 

МЗС Украіны даручана праінфармаваць кампетэнтныя органы ЕС, ЗША і іншых краін аб прымяненні санкцый і «паставіць перад імі пытанне аб увядзенні аналагічных абмежавальных мер». 

З Украіны ў Расію за час вайны былі дэпартаваныя, паводле ўкраінскага боку, больш за 16 тысяч дзяцей. За незаконную дэпартацыю дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў РФ Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна і Львовай-Бяловай. 

У дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей таксама ўдзельнічае Беларусь. Сюды дзяцей вывозяць нібыта на «аздараўленне». Займаецца гэтым па даручэнні Лукашэнкі фонд Талая, а таксама Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа.

Супраць Лукашэнкі Украіна санкцый не ўводзіла. 

Каментары2

  • Саня
    19.11.2023
    Его нужно привлекать к международной уголовке, как и львову белову.
  • Янка
    19.11.2023
    Чхаць яны хацелі на сваіх дзяцей, калі Луку не чапаюць нават

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць