Эканоміка11

Сталі вядомыя прычыны, па якіх зачыніўся Crowne Plaza ў Мінску

На гэтым тыдні гатэль Crowne Plaza ў цэнтры Мінска паведаміў пра сваё закрыццё. Ні тэрмін, ні прычыны гэтага не паведамляліся. Калектыву закрыццё гасцініцы патлумачылі тэхнічнай прычынай. Ці адкрыецца гасцініца зноў — невядома. Пра гэта Office Life распавёў ужо былы супрацоўнік гатэля, які працаваў там да 20 лістапада гэтага года.

Фота: ihg.com

— Наша кіраўніцтва згадвала тэрмін магчымага адкрыцця гасцініцы — праз шэсць месяцаў. Але ці сапраўды ёсць такія планы, мы не ведаем. На гэты момант пэўнасці няма, — распавёў былы супрацоўнік у гутарцы з Office Life.

Дарэчы, у лютым 2022 года гатэль ужо закрываўся. Тады прычынай таго, што адбылося, таксама называлі тэхнічныя моманты. У верасні таго ж года Crowne Plaza зноў пачала прымаць гасцей.

У гэты раз спыніла працу і казіно пры гатэлі, а вось спа-цэнтр працягвае працаваць.

Праз закрыццё скарацілі некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў: гэта ў тым ліку пакаёўкі, кухары і спецыялісты бэк-офіса гатэля.

Па словах удзельнікаў рынку, да закрыцця мог прывесці шэраг фактараў. За 15 гадоў працы Crowne Plaza састарэла і патрабавала мадэрнізацыі і, адпаведна, дадатковых укладанняў.

Генеральны дырэктар Цэнтра стратэгічнага развіцця «Маркетынгавыя сістэмы» Анатоль Аканцінаў адзначыў, што ў цэлым значная частка фонду гасцініцы — адносна невялікія па плошчы нумары. Паводле яго слоў, памер нумароў у сучасных гатэлях, як правіла, больш, а гэта значыць, што яны складалі канкурэнцыю. І хоць у Crowne Plaza цану на размяшчэнне трымалі на сярэднім узроўні, а часам і ніжэй, гэта не заўсёды спрацоўвала.

Паводле ацэнак суразмоўцы, у гатэлі часта спыняліся турысты з краін Заходняй Еўропы і Турцыі. Патокі першых зменшыліся. Таксама дзякуючы міжнародным спартыўным мерапрыемствам на стадыёне «Дынама» гатэль быў папулярны для размяшчэння спартсменаў. Цяпер такіх гасцей стала значна менш.

— Вялікую ролю адыгрывала і наяўнасць казіно. Дзякуючы яму ў гатэлі таксама спыняліся турысты. Канкурэнцыя сярод казіно вырасла як у Мінску, так і ў Расіі — стала выгадна лётаць з гэтай мэтай у той жа Сочы, — распавядае эксперт.

Іншы суразмоўца Office Life нагадаў, што яшчэ ў 2017 годзе з'явіліся паведамленні, што ў кампаніі «Мінск Прынцэс Гатэль» (уладальнік будынка гатэля Crowne Plaza) сур'ёзныя даўгі перад бюджэтам, банкамі і партнёрамі. Але акцыянерам на чале з турэцкім мільянерам Судзі Эсканам з гэтымі цяжкасцямі ўдавалася спраўляцца.

Фінансавае становішча гатэля пагоршылася падчас пандэміі каранавірусу. Не дадавала ўпэўненасці і нявызначаная сітуацыя на рынку ў сувязі з санкцыямі.

Напрыклад, летась Брытанская InterContinental Hotel, якой належыць права на гатэлі Crowne Plaza, паведаміла аб спыненні працы ў Расеі «ў адпаведнасці са зменлівымі рэжымамі санкцый Вялікабрытаніі, ЗША і ЕС, а таксама з пастаяннымі і нарастаючымі праблемамі з працай там».

Як паведамляе часопіс MICE&more, з 1 ліпеня 2022 года гатэль Crowne Plaza Moscow WTC перастаў быць часткай сеткі гатэляў IHG Hotels & Resorts. Ён працягнуў працу ў выглядзе гасцініцы ў складзе Цэнтра міжнароднага гандлю Масквы.

Эксперты беларускага гасцінічнага рынку лічаць, што, магчыма, уласнікам Crowne Plaza ў Мінску ўдасца справіцца са складанасцямі і гэтым разам. Варыянтамі вырашэння праблем суразмоўцы бачаць продаж гатэля ці магчымасць яго адрадзіць, уклаўшы грошы.

Каментары1

  • Бразготка
    22.11.2023
    Былы гатэль "Беларусь", з цудоўнай некалі, магічнай, сувенірнай крамай. І "Мядуха" ж сядзела побач і зусім не псавала агульнага ансамбля. Няма таго, што ранш было... А што ёсьць - тое аўно.

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў1

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская абмяркуе выбары ў Беларусі з міністрамі замежных спраў краін ЕС, а таксама ў Давосе7

ХАМАС перадаў Ізраілю спіс закладнікаў, якіх павінны вызваліць сёння. Ізраіль абвясціў спыненне агню3

Маршрутка з пасажырамі трапіла ў ДТЗ пад Мінскам1

Трамп плануе наведаць Кітай у першыя сто дзён прэзідэнцтва

Вольга Лойка: На перамовах па Украіне ад Беларусі маглі б быць Лукашэнка і Бяляцкі25

Аляксей Протас стаў першай зоркай матча «Вашынгтона»1

Вучоныя адкрылі новы тып дыназаўра, падобнага да Т-Рэкса, які лічыўся страчаным3

Як Вашынгтон рыхтуецца да інаўгурацыі 47-га прэзідэнта ЗША ФОТА3

У ЗША перастаў працаваць TikTok2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў1

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →