Грамадства88

«Зразумеў, да чаго ўсё ідзе». Стала вядома, чым цяпер займаецца заснавальнік «Дарыды» Уладзімір Дзялендзік

Спартыўнае выданне «Трыбуна» ўспомніла, што ўжо 15 гадоў у беларускім футболе няма клуба «Дарыда», які ў свой час быў даволі яскравай з'явай у айчынным спорце. А ўспамінаючы пра клуб, зацікавілася і тым, чым цяпер займаецца ягоны колішні стваральнік: стваральнік кампаніі «Дарыда» Уладзімір Дзялендзік.

«Трыбуна» нагадвае, што ў 2010-я гады бізнэсмен быў пастаянным прадстаўніком топ-200 самых паспяховых прадпрымальнікаў Беларусі, і ягоныя пазіцыі толькі ўмацоўваліся.

Але ў канцы 2018 года на жыццё і дзейнасць Дзялендзіка аказала вялікі ўплыў ДТЗ са смяротным зыходам. Тады бізнэсмен за рулём «Ягуара» на скрыжаванні вуліц Арлоўскай і Нававіленскай у Мінску сутыкнуўся з «Фальксвагенам», у выніку чаго загінула 69-гадовая пасажырка гэтага аўтамабіля, а ейная дачка, якая была за стырном, трапіла ў лякарню. Дзялендзіка тады прызналі вінаватым у аварыі, яму пагражала да пяці гадоў за кратамі. Але ўлетку 2019-га 67-гадовага бізнэсмена вызвалілі ад адказнасці, падвёўшы пад амністыю.

У 2020 годзе Дзялендзік некалькі разоў выказваўся на грамадска значныя тэмы: выступаў супраць аб'яднання з Расіяй, абвінавачваў у бяздзейнасці і бескарыснасці БРСМ і «Белую Русь», гаварыў, што на месцы Лукашэнкі выпусціў бы Віктара Бабарыку з турмы, хоць пры гэтым і не выступаў супраць яго адкрыта.

Пасля жнівеньскіх выбараў 2020 года Дзялендзік знік з публічнай прасторы. Нават ягоная да таго дастаткова актыўная старонка ў Facebook замерла — апошні пост датаваны 27 снежня 2020-га.

Як удалося высветліць «Трыбуне», бізнэсмен пакінуў Беларусь. Як кажуць яе суразмоўцы, «Дзялендзік зразумеў, да чаго ўсё ідзе, як будзе развівацца сфера бізнэсу пасля ўсіх паслявыбарчых падзеяў, і прыняў рашэнне зʼехаць».

Па звестках «Трыбуны», бізнэсмен цяпер жыве ў Іспаніі, дзе да гэтага ўжо пасялілася ягоная дачка Наталля.

Таксама, як удалося даведацца, Дзялендзік па-ранейшаму па дакументах зʼяўляецца адным з заснавальнікаў прадпрыемства «Дарыда», маючы пэўную долю ў ім, што дазваляе бязбедна жыць на Пірэнеях і нічым не займацца, маючы штомесячны пасіўны даход. Афіцыйна пасаду гендырэктара Дзялендзік пакінуў даўно — яшчэ ў 2016-м.

Таксама нібыта Дзялендзік перавёз у Іспанію і сваю абранніцу (невядома, ці аформлены іх адносіны афіцыйна). Гаворка пра дачку футбольнага трэнера Уладзіміра Пігулеўскага Вольгу. Сам Пігулеўскі памёр у канцы 2020-га ва ўзросце 71 года, а датуль шмат гадоў кіраваў РЦАР па футболе БДУ, на базе якога існуе клуб «Энергетык-БДУ».

Як расказалі «Трыбуне» суразмоўцы са свету футбола, яшчэ ў 2006-2007 гадах «Дарыда» фінансава дапамагала клубу «Зорка-БДУ» выступаць у другім дывізіёне, а дачка Пігулеўскага часта суправаджала Дзялендзіка ў яго камандзіроўках. З часам пара пачала жыць разам, што і працягвае рабіць.

Каментары8

  • Саша
    24.11.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Улад
    24.11.2023
    Мінеральная негазаваная вада "Дарыда" - лепшая, як на мой густ, сярод іншых, разлітых ў РБ. А Уладзіміра Дзялендзіка я бачу нармальным беларусам, а не савецкім беларусам-рашыстам, якія зараз пануюць вакол і на чале Лукашэнкі.
  • Максим Дизайнер
    24.11.2023
    Улад

    Чушь не неси. Пить воду с такой степенью минерализации и газации можно только очень здоровому человеку. Про вкус вообще молчу. А лепшая, потому что никогда не пробовали ничего нормального, кроме Боржоми. В итальянской минералке ни газов ни пол ведра соли.

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць