Ежа22

Колькі можна захоўваць замарожаныя прадукты і ці можна замарожваць іх паўторна

Якія прадукты не рэкамендуюць замарожваць паўторна і наколькі карысна есці гародніну, якая захоўвалася ў лядоўні?

На гэтыя і іншыя пытанні «Вячэрнему Гродна» адказала Наталля Марозава, доктар-гастраэнтэролаг групы кампаній «Інвітра».

Наколькі карысна ўжываць у ежу прадукты, якія прайшлі замарозку

У замарожаных прадуктах змяшчаецца менш вітамінаў, чым у свежых, але бываюць выключэнні. Напрыклад, колькасць караціноідаў (папярэднікаў вітамінаў групы А) у моркве пры замарожванні можа стаць нават вышэйшай за кошт вымарожвання вільгаці.

А вось колькасць бялкоў, тлушчаў, вугляводаў, мікра– і макраэлементаў пры замарозцы не мяняецца, таму тым, хто сочыць за сваім рацыёнам і лічыць калорыі, бялкі, тлушчы і вугляводы, такі спосаб захоўвання прадуктаў падыходзіць.

Замарожаныя прадукты карыснейшыя за кансерваваныя з дапамогай дадання солі, цукру, воцату, вэнджання, адварныя або бланшыраваныя, падвергнутыя тэрмічнай апрацоўцы.

Якія прадукты нельга замарожваць паўторна

У расліннай ежы вітаміны і мінералы застаюцца практычна ў поўным аб'ёме. Замарозка часткова мяняе структуру клетак мяса і рыбы, але карысныя ўласцівасці, хоць і ў меншым аб'ёме, захоўваюцца.

Некаторая гародніна можа страціць свае смакавыя якасці: зеляніна дрэнна рэагуе на замарозку, таматы губляюць і форму, і смак, агуркі пасля замаразкі непрыдатныя да ўжывання, бульба становіцца без смаку.

Пры замарозцы зніжаецца колькасць вітамінаў у такіх прадуктах, як смятана, ёгурт, свежыя яйкі, а таксама губляецца іх аднастайная жэлепадобная кансістэнцыя.

Паўторна прадукты можна замарожваць, але ёсць верагоднасць, што іх якасць пагоршыцца. Асабліва гэта тычыцца прадуктаў, якія змяшчаюць ваду — гародніна, садавіна, зеляніна, курыца і рыба, свежае мяса. Спакойна паўторную замарозку перажывуць сала, цеста, сметанковае масла, сыравяленыя і вэнджаныя прадукты. Для захавання смакавых якасцяў рэкамендуецца вакууміраваць прадукты.

Ці псуюцца замарожаныя прадукты

У кожнага замарожанага прадукту і стравы ёсць свой тэрмін захоўвання. Напрыклад, у большасці ягад і гародніны тэрмін захоўвання не больш за 12 месяцаў.

Замарозка толькі тармозіць некаторыя працэсы ў прадуктах, а не цалкам спыняе іх.

Таму мяса (ялавічыну, цяляціну, бараніну, свініну) рэкамендуецца захоўваць пры тэмпературы не вышэйшай за мінус 18-20 градусаў і не больш за 6 месяцаў. Посную рыбу рэкамендавана захоўваць да 8 месяцаў, тлустую — да 4 месяцаў. Пры павелічэнні тэрміну захоўвання губляюцца вітаміны, пагаршаецца смак, знешні выгляд.

Ці карысная «хуткая ежа», якая ўжо гатовая пасля размарозкі ў мікрахвалевай печы

Прадукты для хуткага прыгатавання ў мікрахвалёўцы, як правіла, падвяргаюцца працяглай апрацоўцы і з'яўляюцца паўфабрыкатам з вялікім тэрмінам захоўвання. Яны не ўтрымліваюць патрэбнай колькасці вітамінаў, макра– і мікраэлементаў і звычайна ўтрымліваюць кансерванты. Таму пры куплі варта звяртаць увагу на склад, тэрміны захоўвання і вытворцу — чым больш натуральных кампанентаў і карацей тэрмін захоўвання, тым лепш.

Пры ўжыванні замарожаных прадуктаў трэба дакладна прытрымлівацца рэкамендацый па захоўванні, выконваць тэрміны прыдатнасці і правілы размарозкі. Гэта дазволіць атрымаць максімум карысці з гэтых прадуктаў і пазбегнуць праблем з органамі стрававання.

Каментары2

  • Жвір
    26.11.2023
    Дзіцячыя пытаньні. А фотку прыбярыце, дужа неэстэтычнае фота. Вы ці бачылі дзе такі нацюрморт ? Не было такога выпадку. І гэта зразумела... Прыбярыце, бо чалавек з мастацкім густам перажывае сур'ёзны дыскамфорт.
  • Максим Дизайнер
    27.11.2023
    Жвір, 

    Обычный натюрморт для 98% стран, где есть культура питания и умеют готовить. Что-то никакого мастацкага густа на улицах Минска я не наблюдал, поэтому не льстите себе, и засуньте свое не такое, как все, в одно место. Лучше нарисуйте приличную вывеску для колхозного сельпо за углом на своем облезлом микрорайоне.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму2

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму2

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць