Свет

У Індыі ратавальнікі дабраліся да рабочых, якія знаходзіліся пад заваламі тунэля 17 дзён

Праз завалы ўдалося прасвідраваць трубу дыяметрам каля 90 сантыметраў, паведаміў кіраўнік урада мясцовага рэгіёна.

Фота: AP Photo

Апошнія некалькі метраў ратавальнікам прыйшлося капаць уручную. Цяпер 41 рабочы вызвалены.

Рабочыя з 12 лістапада знаходзіліся ў аўтадарожным тунэлі ў штаце Утаркханд у Гімалаях даўжынёй 4,5 кіламетра, які падчас будаўніцтва часткова абрынуўся пасля апоўзня.

Рабочым па вузкіх трубах падавалі ежу, ваду, кісларод і лекі. У іх таксама была тэлефонная сувязь, праз якую яны маглі заставацца на сувязі са сваякамі.

У выратавальнай аперацыі было задзейнічана больш за сотню чалавек. Яе сутнасць заключалася ў тым, каб пракласці бетонную трубу праз завалы.

Паведамляецца, што ратавальнікам засталося прасвідраваць каля пяці метраў, пасля чаго яны пачнуць пад'ём рабочых на паверхню.

«Мы спадзяемся, што пры тым тэмпе, які ёсць цяпер, мы вельмі хутка справімся з сітуацыяй», — казаў галоўны міністр штата Утаркханд Пушкар Сінгх Дамі.

Ён патлумачыў, што спачатку працы прасоўваліся павольна, бо пры свідраванні скрозь завалы абсталяванне раз-пораз натыкалася на металічныя перашкоды. 

Узвядзенне тунэля працягласцю 4,5 кіламетра было часткай праекта па будаўніцтве дарогі ў гэтым паўночным гімалайскім штаце, піша Бі-бі-сі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну3

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленка адарвалася ў рэйтынгу на гіганцкія 4750 балаў5

Кітайскія навукоўцы стварылі пчол-кібаргаў5

Кошт біткойна ўпершыню ў гісторыі перавысіў 120 000 даляраў1

Трамп сёння абвесціць пра новы план узбраення Украіны4

Зяленскі збіраецца памяняць прэм'ера і міністра абароны3

«Тэму генацыду беларускага народа прыдумалі расіяне і падсунулі гэта ў якасці сцэнарыя для мабілізацыі беларусаў»9

У аэрапорце пад Лонданам разбіўся прыватны самалёт

Насельніцтва Еўрасаюза перасягнула 450 мільёнаў чалавек. Але рост не паўсюль6

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну3

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць