Раніцай 30 лістапада ў хостэле ў Алматы адбыўся пажар. Як паведамляе Дэпартамент па надзвычайных сітуацыях былой сталіцы Казахстана, знойдзены целы 13 загінулых.

Фота: Tengrinews.kz
У хостэле, які працаваў без адпаведнага дазволу, знаходзіліся 72 пастаяльцы, падчас пажару эвакуяваліся 59 чалавек. Прычына пажару пакуль невядомая.
Сярод загінулых — двое грамадзян Расіі, двое — Узбекістана, піша tengrinews.kz.
Мэр горада Ербалат Дасаеў удакладніў, што адзін з іх — жыхар Якуціі.
Цяпер чытаюць
«Калі і прыеду ў Беларусь, то ўжо як турыст». Аргенцінец хацеў зрабіць бізнэс у Беларусі, але яго выслалі за драбязу. Цяпер дазволілі вярнуцца, але ёсць нюанс
Каментары