Ці можа штучнае зніжэнне ўзроўню вады ў Дняпры дапамагчы праходу ўкраінскіх войскаў на левы бераг?
Вядомая практыка спынення скіду вады на рэках для пераходу іх уброд. Так, на Калымскай ГЭС раз на год бліжэй да зімы закрывалі амаль увесь скід вады. У выніку раку можна было прайсці практычна ў любым месцы ў ботах вышэй за калена.
Але, па словах Жданава, штучнае спыненне скіду вады ў раёне Запарожжа з мэтай забеспячэння ўмоў для перакідвання бранятэхнікі ў раёне Херсона не дапаможа ўкраінскім войскам.
«Мяркуючы па здымках і відэаматэрыялах, якія паказваюць Сібір і Далёкі Усход, там рэчышчы ў асноўным камяністыя, на дне ляжыць камень, сланец і гэтак далей. Калі вада сыходзіць, рэчышча цвёрдае. Нават калі вада не сыходзіць, рэкі ўброд машыны лёгка пераадольваюць», — звяртае ўвагу Жданаў.
Калі ж гаварыць пра Дняпроўскае вадасховішча, то тэхнічна можна зрабіць паступовы скід вады, а потым яго спыніць на час, пакуль не набярэцца вады да максімуму. Гэта можа даць нейкі перапынак у ніжнім цячэнні. Але гэта не дапаможа.
«Вы не пройдзеце. Глеістае дно, пясчанікі, суглінкі — гэта кашмар. Там загразне ўсё, што можа загразнуць. Фактычна, трэба будзе пракладаць мост па асушаным дне ракі. Гэта нерэальна. Да таго ж, такое мерапрыемства нельга ўтрымаць у таямніцы.
Калі, напрыклад, асобныя паромныя пераправы можна схаваць, замаскіраваць і перакідаць тэхніку невялікімі партыямі ці адзінкамі цераз Дняпро, то калі вы наведзяце вялікую паромную пераправу, то там праз пяць хвілін будзе працаваць уся варожая артылерыя», — тлумачыць Жданаў і адзначае ролю плацдармаў.
«Плацдармы адцясняюць войскі праціўніка на такую адлегласць, каб асноўныя віды артылерыі не даставалі да імаверных месцаў навядзення пераправаў. Тады аперацыя па фарсіраванні воднай перашкоды можа мець поспех. Ва ўсіх астатніх выпадках гэта загадзя прадугледжаны правал».
Чытайце яшчэ:
Украіна перакінула бранятэхніку на левы бераг Дняпра
«Аперацыя Нармандыя»: украінскія войскі пашырылі плацдарм у Крынках насупраць Херсона
Зяленскі пра контрнаступ: Мы не дасягнулі жаданага, але мы не адступаем
-
Як украінскія інжынеры ператварылі лёгкі самалёт ва ўдарны беспілотнік, што можа далятаць да Масквы
-
«Пуцін свядома абраў Каляды для нападу». Расія нанесла чарговы масіраваны ўдар па энергетыцы Украіны
-
«Я думаў, што рускія хутка перамогуць, але выйшла, як заўсёды». Споведзь ідэйнага расійскага шпіёна, які атрымаў ва Украіне пажыццёвае
Каментары
Им комфортно там сидеть, на узкой полоске у берега малыми разведгруппами.
С того берега их прикрывает арта, рэб пво.
А противник и сам придет на разделку. Нечего за ним бегать.
Если и будет в этом году десантная операция, то либо на Кинбурн, по маленькому.
Либо на Крым, по большому.