Культура

Пачаў выходзіць новы падкаст пра сучаснае беларускае мастацтва

Праект Open Muzej (OM) запускае аднайменны падкаст пра сучаснае беларускае мастацтва і запрашае слухачоў і слухачак у падарожжа-даследаванне з мэтай стварэння грамадскага музея сучаснага беларускага мастацтва.

У першым эпізодзе працоўная група Open Muzej раскрывае ключавыя аспекты сваёй ініцыятывы. Сузаснавальніцы Ambasada Kultury Валянціна Кісялёва і Ганна Чыстасердава, мастацтвазнаўца і куратарка Ірына Кон, сузаснавальнік i галоўны рэдактар партала Kalektar, мастак Сяргей Шабохін падрабязна распавядаюць пра канцэпцыю адкрытага грамадскага музея, закранаючы тэмы супольнасці і саўдзелу, захавання і доступу да культурнай спадчыны ва ўмовах эміграцыі.

У наступных выпусках падкаста яго вядучы, культурны актывіст Багдан Хмяльніцкі, разам з гасцямі абмяркуе ролю музеяў у кантэксце актуальных тэм, такіх як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя.

Ад гісторыі да сучаснасці, ад лакальнага да глабальнага — каманда праекта абяцае асвятляць падзеі і тэндэнцыі, якія фарміруюць унікальны кантэкст беларускай культуры тут і цяпер.

Першы выпуск даступны на платформах Spotify, Yandex Music, Apple Podcasts, Google Podcasts и Castbox. Новыя эпізоды падкаста будуць выходзіць кожныя два тыдні.

Тэзісы і карысныя спасылкі на дадатковыя матэрыялы да першага выпуску будуць апублікаваныя ў Instagram праекта.

Мовы падкаста: беларуская і руская

Каментары

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў4

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ў прысутнасці Ціханоўскай патроліў Лукашэнку ВІДЭА5

Амерыканская баскетбалістка Доніка Косбі пакінула мінскі клуб пасля агляду на мяжы і допыту4

Калеснікава: Я ніколі не кажу пра ваенныя санкцыі. Але існуе спартыўны трэк, памежныя пытанні, медыцына — усё што заўгодна65

Лукашэнка заклікаў Малдову «не рэзаць пупавіну» і не губляць ранейшых партнёраў10

Дзмітрый Лукашэнка падпісаны на экстрэмісцкі паблік у інстаграме20

У Гомелі байкер так тармазіў на чырвонае святло, што катапультаваўся з матацыкла ВІДЭА4

Былога ветэрынара з Барысава пакусаў бяздомны сабака, але да дактароў мужчына не пайшоў6

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс14

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў4

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць