Меркаванні11

Чым сканчаецца праяданне рэсурсаў

Маленькая краіна Науру нечакана апынулася ў цэнтры ўвагі, прызнаўшы незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Маленькая краіна Науру нечакана апынулася ў цэнтры ўвагі, прызнаўшы незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
Науру называюць самай маленькай дзяржавай за межамі Еўропы. Аднак каланіяльнае суперніцтва не пакінула ў спакоі нават яе.

Востраў аказаўся багаты на фасфаты. У 1888 годзе выспу анексавала Нямеччына. У першую сусветную вайну яго захапіла Аўстралія, у другую — акупавала Японія. У 1968 г. науранцы абвясцілі незалежнасць. Але краіна працягвала жыць за кошт здабычы фасфатаў. Па жыццёвым узроўні Науру стаяла ў адным шэрагу з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі.

У 2000-м «залаты фасфатны век» скончыўся. Яго наступствы аказаліся катастрафічнымі: 80% тэрыторыі краіны ператварыліся ў пустыню.

Не менш катастрафічныя і сацыякультурныя вынікі: з 14 тысяч жыхароў науранскую мову ведаюць менш паловы. Забытыя звычаі, нацыянальнай гульнёй лічыцца аўстралійскі футбол… У выніку дыябету, выніка пераядання салодкага, яшчэ аднаго «падарунка цывілізацыі», рэзка знізілася працягласць жыцця.

Парушылася і палітычная стабільнасць. Ад 1989 да 2003 г. урад у краіне мяняўся 17 разоў. Асабліва вострыя хваляванні разгарэліся ў 2003 годзе, калі была спаленая рэзідэнцыя прэзідэнта.

У такіх умовах маленькая краіна вымушаная шукаць сродкі для выжывання. Урад Науру манеўраваў між Пекінам і Тайванем. У 90-я ХХ стагоддзя тут быў адчынены шэраг банкаў, дзе адмывалі грошы расійскія алігархі. Пасля банкі зачынілі пад ціскам ЗША. Сёлятняе прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі — яшчэ адна такая спроба зарабіць.

Лёс Науру яшчэ адно падцвярджэнне слушнасці выказвання Ахмеда Сукарна, першага прэзідэнта Інданэзіі: «Не было дабрадзейнага каланіялізму, як не бывае і карыснай хваробы».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

«Можаш забыцца аб працы ў Кітаі». Беларуску абвінавацілі ў Кітаі ў расізме праз адно неадназначнае ФОТА20

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць