Здарэнні11

У Гомелі хлопец разлічыўся фальшыўкай у маршрутцы. Яго знайшлі з дапамогай відэакамеры і далі гіганцкі штраф

Разлік быў на тое, што кіроўца, які сядзіць спінай да салона, заняты кіраваннем і не заўважыць фальшывай купюры.

Фота: belkagomel.by

Фальшыўка апынулася ў 23-гадовага хлопца пасля гульні з сябрамі ў карты. Маладыя людзі вырашылі гуляць на грошы. Праўда, на несапраўдныя. Яны раздрукавалі некалькі купюр па 50 рублёў на каляровым прынтары ў натуральную велічыню з аднолькавым серыйным нумарам, піша belkagomel.by.

Пазней хтосьці з кампаніі заўважыў, што з часам купюры зношваюцца і становяцца амаль неадрознымі ад сапраўдных. Гэтым і вырашыў скарыстацца адзін з хлопцаў — фальшыўкай разлічыўся ў маршрутцы. Яшчэ і рэшту з яе атрымаў.

— Разлік быў на тое, што кіроўца, які сядзіць спінай да салона, заняты кіраваннем і не заўважыць фальшывай купюры. Так і адбылося. Падробку кіроўца заўважыў, толькі калі пералічваў выручку пасля змены. Аднак у салоне маршруткі была відэакамера. Прагледзеўшы запіс за дзень, маршрутчык атрымаў партрэт падазраванага і перадаў яго міліцыі. Неўзабаве хлопца затрымалі, — распавёў старшы памочнік пракурора Гомеля Аляксандр Шапавалаў.

Суд прызнаў хлопца вінаватым у вырабе, захоўванні і збыце падробленых грошай і прысудзіў два гады хатняй хіміі, але даў гіганцкі штраф: 11 100 рублёў.

Каментары1

  • Улад
    22.12.2023
    Зараз нават стары дзед ведае, што паўсюль панатыканы відэакамеры :) Што у гэтага хлопца з галавой?

Цяпер чытаюць

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў4

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы адкінулі расійскія войскі пад Ліманам7

Сын Калаўра больш не ўзначальвае Цэптэр Банк

Райманд Паўлс і Ала Пугачова сустрэліся сем'ямі20

З’явілася фота Анджэя Пачобута ў Гродне на беразе Нёмана9

Рада Саюза палякаў у Беларусі ўпаўнаважыла Анжаліку Борыс на дзеянні для легалізацыі арганізацыі4

71‑гадовы бягун працягнуў шпіца па зямлі падчас забегу. Да мужчыны прыйшла міліцыя13

23‑гадовы Катана з Карэлічаў знік пад Купянскам. Маці запісвае адчайныя, але марныя відэазвароты12

Ціханоўская: Вяртанне Пачобута не значыць, што нешта змянілася для ўсіх17

У Германіі затрымалі дыверсанта, падазраванага ў атаках на энергасеткі Германіі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў4

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць