Эканоміка

Тэрыторыю Смалявічаў павялічылі амаль у паўтара разу

Межы горада Смалявічы памянялі рашэннем Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 15 снежня 2023 года № 482. Гэта рашэнне апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

Смалявічы з вышыні птушынага палёту. Фота: Планета Беларусь

Згодна з рашэннем, плошча горада Смалявічы складзе цяпер 2 331,84 га. Улічваючы, што раней яна была роўная 1 644,96 га, атрымліваецца рост на цэлых 686,88 га, або на 41,8 працэнта.

Такое істотнае павелічэнне адбылося згодна з нядаўняй карэкціроўкай генеральнага плана Смалявічаў. Мяркуецца, што гэты населены пункт, які з'яўляецца горадам-спадарожнікам Мінска, павінен моцна павялічыцца найбліжэйшымі гадамі.

Паводле звестак Белстата, у 2022 годзе ў Смалявічах жыло 20,5 тысячы чалавек, у той час як у 2016-м жыхароў было 17,9 тысячы.

Раней планавалася ў будучыні гэтую лічбу павялічыць да 30 тысяч, а цяпер гавораць ужо нават пра 50 тысяч.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй13

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны і робаты здольныя браць расіян у палон без прысутнасці людзей1

Трохгадовай Ксюшы засталося сабраць усяго 4% ад сумы на супердарагія лекі. Але збор спыніўся7

«Мы не дазволім уцягнуць сябе ў гэту вайну». Краіны НАТА адмовіліся далучацца да блакады Армузскага праліва27

МАРГ абурыўся, што ў Расіі прадаецца «Батькин резерв»15

Трамп пасля крытыкі выдаліў выяву, на якой ён прыпадобнены да Ісуса Хрыста4

На аўкцыёне прададуць лэндровэр, аформлены ў стылі Барбі1

У Віцебску спрабуюць вярнуць у строй рэдкі самалёт1

«Я Віктар Орбан, і я хачу вас павіншаваць». Мадзьяр расказаў пра сваю размову з Орбанам5

На будаўніцтве ЖК «Гулівер» у Мінску загінуў рабочы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй13

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць