Грамадства2626

«Мне зас*алі галаву міфам пра цудоўную краіну» — расіянка эмацыйна расказала пра няўдалы пошук працы ў Беларусі

Беларусь знаходзіцца ў топе напрамкаў для расійскіх турыстаў. Але ўспрыняцце краіны мяняецца, калі расіянін застаецца жыць у Беларусі.

«Расіянін, які вырашыў пераехаць сюды, гэта я пішу для цябе. Не паўтарай маіх памылак», — заклікае жанчына — аўтарка допісу на pikabu.ru, якая з нейкіх прычын вырашыла пераехаць у Беларусь разам з трыма дзецьмі. Для свайго жыхарства, як вынікае з тэксту, яна абрала аграгарадок.

Гераіня называе сябе ахвярай ідэалогіі:

«Калі б да прыняцця рашэння пераехаць сюды жыць мне не задурылі галаву вось гэтым міфам аб добрай/цудоўнай краіне, то я ўсё б зрабіла па-іншаму. Як у іх арганізаваны побыт, мяне не тычыцца, але вось ідэалогія, падмануўшы мяне, закранула мае інтарэсы і спаганіла маё жыццё».

З моманту свайго пераезду жанчына так і не змагла ўладкавацца на працу.«Слова работа стала тут для мяне роўным слову ж*па, прычым з усіх чатырох пазіцый. Хутчэй за ўсё, знайсці тут любімую работу немагчыма, таму што вакол кумаўство і працай забяспечваюць па знаёмстве», — піша аўтар.

Па словах гераіні, у Расіі таксама ўсё па знаёмстве, але шанцы прарвацца застаюцца, таму што «там не тотал!!! А тут тотал!!! Не праляціць і муха. Калі ў цябе няма знаёмых ці родзічаў, то ты не чалавек».

Жанчына падрабязна распавядае пра свой вопыт пошуку працы. Спачатку яна спрабавала ўладкавацца на горадаўтваральнае прадпрыемства — малочны завод. Па яе словах, яна мела досвед у галіне малочнай вытворчасці і падрыхтоўцы аналітыкі. Да таго ж дырэктар выказваўся пра заваёву расійскага рынку.

Гераіня адправіла рэзюмэ на вакантную пасаду з заробкам 2700 рублёў. Але ёй пазванілі і прапанавалі папрацаваць на палову стаўкі за 300 рублёў на іншай пасадзе. Жанчына пагадзілася. Але такое рашэнне, «відаць, іх не задаволіла, і яны праігнаравалі яго, затое даслалі сваё — пісьмовую адмову».

Гераіня распавядае, што мела прапановы працы прыбіральшчыцай у сельсавеце і дворнічыхай за «150 ці 250 рублёў». Можна было і працаваць прыкладна за такія ж грошы ў сістэме сацыяльнай абароны. Але там трэба было чакаць, калі вызваліцца месца. Жанчына адмовілася ад такой прапановы. Да таго ж «для чалавека з адукацыяй, які мае на ўтрыманні траіх дзяцей, гэта не заробак».

Нізкі заробак быў асноўнай прычынай таго, што гераіня адмовілася і ад працы цялятніцы на ферме.

Хадзіла яна і на фірму па вырабу мэблі для Беларусі і Расіі. Праз тры месяцы чакання жанчыне адмовілі, спаслаўшыся на тое, што яна не ведае спецыфікі працы ў Беларусі.

Гераіня сцвярджае, што адпраўляла па пяць-шэсць рэзюмэ на дзень па ўсёй Беларусі і была згодная на пераезд. Яна заўважае, што часта вакансіі, пазначаныя на сайце цэнтра занятасці, насамрэч адсутнічалі ў працадаўцы, адрасы электроннай пошты і тэлефоны працадаўцы былі несапраўднымі. А на значную колькасць сваіх зваротаў яна проста не атрымала адказу.

Але самай паганай, па словах жанчыны, арганізацыяй для яе стала Раённае спажывецкае таварыства. Яна ўбачыла на сайце цэнтра занятасці, што ў краму побач з домам патрабуецца прадавец. Яна звярнулася і атрымала папярэднюю згоду. Але яе папрасілі працягнуць часовы дазвол на пражыванне і прывезці з Расіі характарыстыку з апошняга месца працы.

Гераіне давялося патраціцца на паездку і заплаціць за дазвол. Жанчына таксама перавяла малодшае дзіця ў мясцовую школу.

«У прызначаны дзень я прыйшла ў аддзел кадраў, і яны мне так будзённа сказалі, што перадумалі», — піша аўтарка.

У лістападзе жанчына знайшла вакансію на прадпрыемстве. «Прыходжу, знаёмяць, пагаджаюся. Іх усё задавальняе. Адсылаюць мяне чамусьці ў цэнтр занятасці» — а на наступны дзень адмаўляюць, бо з цэнтра занятасці паведамілі, што ў жанчыны ёсць дзеці. Адмову аргументавалі тым, што іх не будзе з кім пакінуць падчас начных змен.

«Вось такі добры чалавек… Ён так клапоціцца пра маіх дзяцей, што палічыў за лепшае пазбавіць іх маму заробку замест таго, каб прапанаваць працу без начных змен ці яшчэ неяк дапамагчы», — наракае аўтарка.

Жанчына распавядае, што пасля пракурорскай праверкі малочнікаў ёй пазванілі з аддзелу кадраў з прапановай аб працы. Але на наступны дзень паведамілі, што возьмуць «свайго чалавека».

«Навошта пракуратура адпісалася пра нейкія дзеянні, калі сутнасць не змянілася па краіне ў цэлым», — задаецца рытарычным пытаннем аўтарка і падсумоўвае:

«Выбар паміж чалавекам адукаваным і чалавекам сваім заўсёды будзе на карысць свайго чалавека. Запомні гэта, калі ласка, кожны, хто сюды ўваходзіць».

«Сёння 21 снежня. Грошай няма. Работы няма…. Пачынаю пісаць даведнік па Беларусі НЕтурыстам з Расіі», — завяршае свой эмацыйны аповед жанчына.

Чытайце яшчэ:

«Камфорт арганізаваць можна такі ж самы, што і ў горадзе». Тры гісторыі пра тое, як жывуць у вёсках узімку былыя гараджане

«Абламіцеся, тут ніхто нікому не павінен». Некаторыя бежанцы з Украіны, якія апынуліся на Гомельшчыне, з'язджаюць у Расію 

Каментары26

  • гага гагарин
    22.12.2023
    беларусики они такие. да
  • Ецці
    22.12.2023
    За такія пісюлькі яшчэ і прысесці можна, так, бонусам
  • Камэнтар ад чалавека навуковай галіны
    22.12.2023
    Безадносна да таго, што гаворка ідзе пра расейку (яно нават і добра, што яе адусюль адфутболілі), праблема насамрэч вельмі добра акрэсьленая: у беларускім грамадзтве ты калі ня маеш сваячкоў ды сябручкоў, то будзь ты хоць выпускніком Еля ці Гарварду – возьмуць не цябе, а якога-небудзь халуя, які ўкладваўся ў тое, каб спадабацца начальніку. Менавіта такім чынам пабудаваная беларуская навука, прычым, падкрэсьлю, і эміграцыйная таксама.

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Шасцікласнік здзейсніў суіцыд у Гомелі9

У суботу пахаладае. Будзе да мінус 11°С1

У мінскім метро зменіцца пах6

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць