Меркаванні66

Забойцы на дарогах

Напрыканцы снежня на Гродзеншчыне адбыліся два жахлівыя здарэнні: кіроўцы збілі пешаходаў, але не выклікалі дапамогу, а схавалі сваіх ахвяраў, пакінуўшы іх паміраць.

Напрыканцы снежня на Гродзеншчыне адбыліся два жахлівыя здарэнні: кіроўцы збілі пешаходаў, але не выклікалі дапамогу, а схавалі сваіх ахвяраў, пакінуўшы іх паміраць.

У першым выпадку пешаходу неверагодна пашчасціла — ён выжыў. 19 снежня гродзенец збіў мужчыну, які пераходзіў вуліцу па-за пешаходным пераходам. Замест таго, каб аказаць дапамогу, ён адвёз чалавека на гарадскую пустку, дзе і кінуў паміраць. А 7-й раніцы небараку знайшоў выпадковы мінак, выклікаў «хуткую» і ў літаральным сэнсе выратаваў яго жыццё.

А вось у Карэліцкім раёне наезд на 25-гадовую жанчыну ўвечары 26 снежня скончыўся трагічна. У маладой маці засталіся дзеці 4 і 6 гадоў. Збіўшы жанчыну, 39-гадовы дзяцюк і яго знаёмы таксама не сталі выклікаць дапамогу. Яны адцягнулі жанчыну ў равок пры дарозе і прысыпалі снегам. Потым зацерусілі снегам і месца здарэння.

Абодва выпадкі аб'ядноўвае сцэнар паводзінаў кіроўцаў у момант ДТЗ, а таксама тое, што абодвух у рэшце рэшт затрымалі. Можна не сумнявацца, што яны будуць пакараныя. Адрознівае гэтыя трагедыі той факт, што карэліцкі кіроўца быў моцна п'яны, калі наехаў на жанчыну. І вось тут у чарговы раз паўстае пытанне — што можа прымусіць задумацца іншых аматараў «п’янай» язды? За мінулыя выходныя ў краіне былі затрыманы 444 нецвярозыя кіроўцы. А колькі не спынілі? Што ж пагражае нецвярозаму кіроўцу ў выпадку затрымання? Першы выпадак — магчымасць (а могуць і пашкадаваць!) пазбаўлення правоў на 3 гады, а таксама штраф ад 525000 да 1225000 рублёў. Калі нецвярозы кіроўца не мае пры сабе пасведчання, то штраф складзе 1575000 рублёў. І толькі кіроўцы, затрыманыя нецвярозымі паўторна на працягу года прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці. Сумы штрафаў немалыя па беларускіх мерках, але яны відавочна не ўплываюць на страшную статыстыку. Сумная практыка бязлітасна цвердзіць – пазбаўленне правоў зусім не адбівае ахвоты ў п’яных аўтааматараў праехацца з ветрыкам, ды яшчэ ў суправаджэнні эскорту ДАІ з мігалкамі і стралянінай. Інцыдэнт з Прозвішча Рамана Менцюк, якога ў сакавіку 2008 года спынялі з дапамогай жывога шчыта, стала хадзячай назвай для тых, хто п’яны і без дакументаў выязджае на дарогу: у Маларыце завёўся свой Мянцюк, шчучынскі мянцюк уцякаў ад ДАІшнікаў па сустрэчнай з хуткасцю 180 км/г, баранавіцкі Мянцюк…Навідавоку патрэба ў больш жорсткім і бескампрамісным падыходзе да вырашэння праблемы. І, як выглядае, ні канфіскацыя аўто, ні пазбаўленне правоў ужо не спрацоўвае. Нецвярозая язда мусіць разглядацца, як замах на забойства або калецтва. Адпаведна, такое дзеянне мусіць прадугледжваць адэкватнае пакаранне. І ніякіх рэцыдываў на працягу году. 25-гадовай маці з Карэліччыны хапіла і аднаго выпадку.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу61

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром33

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу61

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць