Грамадства

480 польскіх салдат шукаюць элементы аб'екта, які ўчора з усходу парушыў паветраную прастору краіны

Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы паведаміла аб наземных пошуках магчымых элементаў аб'екта, які ўчора парушыў паветраную прастору Польшчы. Яны праводзяцца сёння, 30 снежня, у Люблінскім ваяводстве.

Ілюстрацыйнае фота: twitter.com/terytorialsi

У пошуках будуць задзейнічаны каля 480 салдат 2-й Люблінскай брыгады тэрытарыяльнай абароны і 19-й надбужанскай брыгады тэрытарыяльнай абароны, піша Reform.by.

«Мэта пошуку — канчаткова пацвердзіць, што на польскай тэрыторыі не засталося ніводнага элемента аб'екта. Дзеянні салдат будуць праходзіць на паўднёвы ўсход ад Замосця. Жыхароў Люблінскага раёна просяць паставіцца да гэтага з разуменнем», — гаворыцца ў прэс-рэлізе ваеннага ведамства.

Аператыўнае камандаванне УС Польшчы паведаміла, што раніцай 29 снежня ў паветраную прастору краіны з боку Украіны ўвайшоў неапазнаны паветраны аб'ект. Пазней у Мінабароны заявілі, што ідэнтыфікавалі аб'ект як расейскую ракету. Яна правяла ў паветранай прасторы Польшчы амаль 3 хвіліны і праляцела каля 40 км, а затым пакінула тэрыторыю краіны.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Тэафіл Барташэўскі ўручыў расейскаму дыпламату ноту, у якой польскі МЗС патрабуе ад Расеі тлумачэнняў у сувязі з інцыдэнтам з парушэннем паветранай прасторы Польшчы крылатай ракетай і неадкладнага спынення падобнай дзейнасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову17

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў22

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову17

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць