Гісторыя1212

Чаму жыхары Камянецкага раёна нясуць крыжы да дрэва?

Гэтай гісторыі больш за 120 гадоў.

Вясковая дзяўчынка Параска пасвіла неяк чужых авечак на пагорку. Неба зацягнулася хмарамі, грымнула страшная навальніца. Дзіця схавалася пад дзікую грушку, што расла ў полі. Ды галіны дрэва не закрылі небараку ад халоднага дажджу. Малая пастушка прамокла, скалела, і такая журба яе агарнула, што стала яна горка плакаць, маліцца Святой Багародзіцы, расказваць пра сваю горкую сірочую долю.

Тады і з’явілася беднай сіраце Божая Маці, каб суцешыць яе і прадказаць шчаслівае жыццё. Да таго ж, ад нараджэння Параска кепска бачыла, а тут ёй вярнуўся зрок. Было гэта недзе ў 1899-1900 гадах, расказвае гісторыю «Звязда».

Дзяўчынка прыбегла ў вёску ўзрадаваная, прасветленая, расказала людзям пра тое, што здарылася, і ёй паверылі. Вяскоўцы пацягнуліся да дзічкі, і неўзабаве там сталі адбывацца цуды. Ёсць шмат гісторый на гэты конт. Расказвалі, напрыклад, пра маленькага хлопчыка, які да трох гадоў не хадзіў, яго прынесла маці да грушкі, доўга і горача малілася. А калі, стомленая, сабралася ісці дадому, паклікала сына залазіць на плечы, ён сказаў, што сам пойдзе. І пайшоў ножкамі. Пра другую жанчыну казалі, што яна несла крыж да грушы аж ад самай вёскі, рукамі выкапала пад яго яму, замацавала крыж, малілася пад ім, і дачка яе выздаравела.

Пагалоска пра цудоўную грушку пайшла па ўсёй ваколіцы, а мясціну сталі называць Грушкай альбо Святой Грушкай. Людзі неслі крыжы і маліліся за сваіх родных, якія хварэлі. Калі пачалося масавае паломніцтва, станавы прыстаў распарадзіўся ссекчы грушу, але людзі не далі. Больш за тое, грамада вырашыла сабраць грошы і паставіць побач царкву. Ужо і будаўнічы матэрыял падрыхтавалі, ды здарылася Першая сусветная вайна. Дрэва тым часам расло, убіралася ў сілу. Але за польскім часам нехта выкупіў зямлю побач і ўсё ж такі зрэзаў грушу. Толькі яна зноў узрасла на тым жа месцы.

Людзі палічылі, што гэта знак. І перад самай вайною, у пачатку 40-х, ва ўрочышчы Грушка была ўзведзена драўляная капліца на каменным падмурку. Пад грушай устанавілі абраз Успення Прасвятой Багародзіцы. У дзень Успення Прасвятой Багародзіцы (28 жніўня) да святога месца здзяйсняліся масавыя шэсці. Людзі пакланяліся Божай Маці, прасілі заступніцтва і благаславення. А на крыжах былі занатаваны даты іх устаноўкі — пачынаючы з 1910 да 1953 года.

Але ў 50-я гады ва ўлады дайшлі рукі і да Грушкі. У архівах знайшоўся дакумент за 1960 год, у якім упаўнаважаны па справах рэлігіі па Брэсцкай вобласці рапартаваў: «Праведзеная значная работа па ліквідацыі так званых «святых месцаў» — «Грушка» Высокаўскага раёна (цяпер Камянецкі раён) і іншыя, куды раней здзяйсняліся паломніцтвы вернікаў».

У сем гадзін раніцы трагічнага дня пачалі і да дванаццаці дня не засталося ні грушы, ні капліцы, ні крыжоў. Зямлю аддалі пад ворыва, пасеялі сельгаскультуру. Але што цікава, тутэйшыя трактарысты ніколі не аралі зямлю, дзе расла груша. У кожнага ж былі жонка, маці, якія строга наказвалі зямлю ў тым месцы не чапаць. І праз некалькі гадоў дрэўца зноў адрасло са старога карэння. Людзі, як і раней, панеслі крыжы, пайшлі з малітвамі да Грушкі. З часам на ранейшым месцы з’явілася каля дзвюх соцень крыжоў.

Чарговая ліквідацыя прайшла 9 чэрвеня 1980 года. Частку крыжоў адправілі на паліва ў мясцовыя школу і бальніцу, другую частку адвезлі ў лес і кінулі там. А ў вёсцы сталі заўважаць, што тыя, хто займаўся знішчэннем святога месца, сталі паміраць заўчасна: адзін на балоце загінуў, другі ў калодзеж упаў, трэці наогул рукі на сябе налажыў.

Гісторыя славутасці

Але грушка і на гэты раз вырасла, і людзі зноў пайшлі да яе. 

І цяпер ва ўрочышчы Святая Грушка стаяць сотні крыжоў. Іх устанаўліваюць ад свайго імя, нават ад імя прадпрыемстваў і арганізацый, павязваюць рознакаляровымі стужкамі. У 2012 годзе побач з вядомым дрэвам была пабудавана і асвечана невялікая царква. Кожны год, 27 жніўня, напярэдадні Успення Прасвятой Багародзіцы, сюды прыязджаюць святары, служаць малебен. З усіх навакольных вёсак ідуць паломнікі, каб папрасіць у Божай Маці здароўя і заступніцтва, працягнуць традыцыю шанавання месца, дзе яна з’явілася дзіцяці.

Некалькі гадоў таму «Традыцыя паломніцтва і пакланення «Грушка» была ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны краіны.

Каментары12

  • Vik
    31.12.2023
    Так грушка цi "багародзіца"???
  • Атэіст
    31.12.2023
    О Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цвет!.., не, не налятуць. Ёсць духоўная культура створаная народам і чалавецтвам і грэбаваць гэтым, спрабаваць жыць па-за культурай гэта шлях тупіковы. Да прыкладу можна быць атэістам і святкаваць Каляды з Вялікаднем. Атэіст і калядоўшчык ў вадной асобе - цалкам натуральная з'ява. Гэтаксама можна быць атэістам і шанаваць месцы народнай пашаны, напрыклад таксама занесці свой крыж да шанаванай Грушкі. Калі людзі страчваюць сакраментальны сэнс сваіх блізкіх даступных (тутэйшых, нацыянальных, народных) каштоўнасцяў духоўнай культуры, то яны, людзі, становяцца па жыцці "касячнымі", недарэкамі і лузерамі. І гэтае жалезнае правіла працуе ад веку, яно вядома яшчэ з антычных часоў, з часоў супрацьстаяння Афінаў ды Спарты.
  • Ёсік
    31.12.2023
    Павінны маліцца царам, прэзідэнтам, але не сьвятым. Сьсекчы, зьнішчыць, сьцерці - увесь час на гэтай зямельцы толькі так.

Ноччу пад Мазыром быў магутны выбух. Імаверна, збілі шахед

Ноччу пад Мазыром быў магутны выбух. Імаверна, збілі шахед

Усе навіны →
Усе навіны

У Жлобіне будуць выпускаць «інавацыйныя бейсболкі». На іх хочуць зарабіць 270 тысяч даляраў4

Памёр сын Расціслава Янкоўскага1

Фота выпускнікоў мінскай школы прадаюць за 11 тысяч рублёў

На гістарычным факультэце не засталося нічога гістарычнага. Як выглядае першы будынак БДУ пасля рэканструкцыі15

Кіраўнік МЗС Польшчы спытаў, ці хопіць у беларускіх турмах месца тым, хто не галасаваў за Лукашэнку17

У эратычным фільме з Ніколь Кідман прагучала музыка беларускага гурта6

Гамельчука Юрыя Залатухіна будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

Лукашэнка падпісаў свой першы ўказ пасля чарговага «абрання»6

«Не хачу стаць бабкай з кнопачным тэлефонам». Доктар стаў айцішнікам — і знайшоў працу з першага водгуку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ноччу пад Мазыром быў магутны выбух. Імаверна, збілі шахед

Ноччу пад Мазыром быў магутны выбух. Імаверна, збілі шахед

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць