У Беларусі з'явіліся турыстычныя маршруты, пры распрацоўцы якіх былі выкарыстаныя нейронныя сеткі. Пра гэта расказаў кіраўнік турыстычнага праекта «Пазнай Кобрын» Віктар Лагвіновіч на прэс-канферэнцыі 17 лютага, піша выданне «Смартпрэс».

«Стварэнне турыстычных маршрутаў даволі працаёмкае з-за неабходнасці аналізу вялікага аб'ёму інфармацыі. Нейронныя сеткі могуць хутка знаходзіць аптымальныя рашэнні, якія застанецца толькі трохі скаардынаваць», — адзначыў Лагвіновіч.
Нейрасеткі, у прыватнасці, дапамагаюць аптымізаваць маршрут, ствараць індывідуальныя маршруты і персаналізаваныя прапановы для кожнага турыста.
Па словах Лагвіновіча, пры дапамозе сеткі Color Pixel, навучанай ператвараць чорна-белыя фатаграфіі ў каляровыя і паляпшаць малюнкі, у рэгіёне былі створаны турыстычныя маршруты «Назад у 80-я», «Назад у 60-я» і «Назад у 40-я».
Яшчэ адзін маршрут «Падарожжа ў часе» дазваляе азнаёміцца з гістарычнымі месцамі і помнікамі, якія сёння ўжо не існуюць, але захаваліся на фотаздымках.
Іншая нейрасетка, Go Travel, якая дазваляе праводзіць аўтаматычны аналіз турыстычных месцаў, вылучыла самыя папулярныя віды турызму ў Кобрыне. Імі аказаліся гісторыка-культурны, паломніцкі, гастранамічны, міфалагічны, індывідуальна-сямейны.
З дапамогай гэтай нейрасеткі быў сфармаваны маршрут у сферы паломніцкага турызму — «Шлях па старажытных храмах: ад сабораў да старадаўніх цэркваў». Пры гэтым сетка аўтаматычна праклала самую кароткую адлегласць на карце, каб наведаць гэтыя аб'екты.
-
«А рускіх імёнаў не знайшлося?» Былы футбаліст зборнай Расіі здзівіўся імёнам беларускіх дзяцей
-
«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога
-
У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі
Каментары