Мост у цэнтры Мінска перакрыюць сёння і заўтра. Гэтым разам днём
Рух па мосце на вуліцы Чкалава ў Мінску 4 і 5 студзеня з 10:30 да 16:30 будзе зноў закрыты для ўсіх відаў транспарту. Звязана гэта з чарговым этапам рэканструкцыі чыгуначнага пуцеправода.

ДАІ Мінска паведамляе, што аб'езд участка будзе магчымы па вуліцах Жукоўскага і Талстога.
Мост на Чкалава рэгулярна закрываецца на час капітальнага рамонту, але раней рух па ім закрываўся пераважна ўначы.
Працы, разлічаныя на 16 месяцаў, павінны цалкам скончыць у гэтым годзе.
Каментары