Усяго патроху44

Сёння «сіні панядзелак» — самы сумны дзень у годзе. Але не трэба адчайвацца

Самы дэпрэсіўны дзень года прыходзіцца на трэці панядзелак года.

Паняцце «сіні панядзелак» увёў брытанскі псіхолаг Кліф Арнал у 2005 годзе.

Самую сумную дату для краін Еўропы ён разлічыў пры дапамозе спецыяльнай формулы, якая ўлічвала такія фактары, як кепскае надвор'е, адгуляныя святы, а таксама патрачаныя на падарункі грошы і даўгі, якія засталіся пасля заканчэння калядных і навагодніх святаў.

Безумоўна, такі падыход можа лічыцца ненавуковым, але факт ёсць фактам.

Сапраўды, сумны панядзелак прыпадае на перыяд, калі пасля яркіх зімовых святаў людзям трэба вярнуцца да паўсядзённай руціны і працы, а да адпачынку ў сярэднім застаецца палова года.

Таксама дадаюцца кароткі светлавы дзень і, як часта бывае ўзімку, адсутнасць сонца і сезонная дэпрэсія.

На думку псіхолагаў, справіцца з дэпрэсіяй і дрэнным настроем дапамогуць правільны рэжым сну, паўнавартаснае харчаванне, фізічная актыўнасць, прагулкі на свежым паветры, камунікацыя з роднымі і сябрамі, хатнія гадаванцы, праслухоўванне музыкі і іншыя забавы. 

Пазней быў разлічаны і самы аптымістычны дзень у годзе.

Лагічна, што ў Паўночным паўшар'і ён прыпадае на 20-я даты чэрвеня, калі самыя доўгія дні і максімум сонца.

Каментары4

  • Суповой пакетик
    15.01.2024
    У каждого - свой "самый депрессивный день в году", поэтому к забавным выкладкам уважаемого Британского Ученого трудно отнестись всерьез.
  • lara
    15.01.2024
    Улад, самая доўгая ноч і дзень пачынае расці пасля 22 снежня. Каб перасунуць каляндар на тыдзень раней - усё было б лагічна
  • Улад
    15.01.2024
    lara, У такім разе яшчэ лепш - 21-22 сакавіка :) Дзень стаў даўжэй за ноч! Ура! Салют!!!
    P.S. Мы разглядаем прыроду, космас ... А на самой справе НГ 01.01 - гэта бухгалтэрская справа. Справаздача. Вытворчы план. Таму я не разумею радасці 31.12. Нейкія куранты ...  Не разумею, што "новага" пасля 12-ці. 

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»2

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна забараніла чыноўнікам і вайскоўцам карыстацца месенджарам Telegram

Больш за паўмільёна беларусаў знаходзяцца ў Еўрасаюзе — Чалы14

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска14

«Барысаўдрэў» выпусціў запалкі з мудрымі думкамі3

Самалёт F-16 ва Украіне мог разбіцца ад аскепкаў расійскай ракеты7

Пад Мінскам загарэлася прадпрыемства

Польская еўрадэпутатка выступіла ў падтрымку беларускіх палітвязняў па-беларуску7

Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы20

«Тры месяцы харчаваўся жабамі». На Херсоншчыне УСУ ўзялі ў палон расійскага марпеха з дапамогай дрона «Баба Яга»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»2

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Галоўнае
Усе навіны →