Грамадства44

Беларускіх студэнтаў цэнтралізавана вазілі ў анексаваны Расіяй Крым

Яшчэ ў канцы жніўня паведамлялася, што на сайце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва была апублікаваная аб'ява, у якой студэнтаў універсітэта запрашалі прыняць удзел у мерапрыемстве ў акупаваным Крыме — «Саюзная дзяржава: мастацтва быць разам», якое планавалася правесці з 9 па 15 верасня. Як выявілі эксперты па адукацыі з маніторынгавай групы @iSANS_Belarus, мерапрыемства сапраўды адбылося, і туды прывозілі студэнтаў з беларускіх ВНУ, піша «МотолькоПомоги».

Больш за тое, удзел беларускіх студэнтаў у паездцы на акупаваныя тэрыторыі не быў лакальнай ініцыятывай толькі БДУКМ, а насіў цэнтралізаваны характар.

Гэтым разам на акупаваныя тэрыторыі Украіны вазілі таксама студэнтаў МИТСО, Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і навучэнцаў Гродзенскага гуманітарнага каледжа.

«Гэтая сітуацыя цалкам пацвярджае нашы здагадкі аб тым, што беларускія навучальныя ўстановы ўсё часцей будуць цэнтралізавана вывозіць навучэнцаў і студэнтаў на акупаваныя тэрыторыі Украіны. Калі ў пачатку чэрвеня мы казалі пра першы зафіксаваны выпадак цэнтралізаванага вывазу маладых людзей з боку асобнага ўніверсітэта (БДУІР), то цяпер гаворка ідзе пра першы агульнанацыянальны ўдзел устаноў адукацыі ў мерапрыемствах на акупаваных тэрыторыях пад шыльдай «Саюзнай дзяржавы», — лічаць прадстаўнікі маніторынгавай групы.

Эксперты перакананыя, што такая практыка будзе працягвацца, а расійскі бок будзе і далей выкарыстоўваць акупаваныя тэрыторыі як пляцоўку для легітымізацыі іх акупацыі праз правядзенне на іх міжнародных мерапрыемстваў пры ўдзеле беларускіх грамадзян.

Каментары4

  • Студэнт
    21.09.2024
    Ідыёты, што паехалі на акупаваную тэрыторыю
  • Тупенькія
    21.09.2024
    Ніхто ж гэтых студэнтаў туды сілай не цягнуў. Не захочаш - не паедзеш. Значыць такія пустагаловыя ябацькі ёсць сярод нашых студэнтаў.
  • Гога
    21.09.2024
    Тупенькія,
    А что, иные разве остались?! Все они родились и выросли при этом царе.Другого и не представляют.Приказано ехать -поедем.А то вдруг койку в общаге отберут и зачет не поставят. Отчислят - а кто тогда барщину отрабатывать за копейки будет?!

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць