Грамадства22

Літва можа перадаць Украіне пажарныя машыны з Беларусі, прызначаныя для Зімбабвэ

Машыны завіслі ў Клайпедзе.

Фота: @HeraldZimbabwe

Літва разглядае магчымасць перадачы Украіне 17 пажарных машын з Беларусі, накіраваных у Зімбабвэ і канфіскаваных у Клайпедзе летась у сувязі з санкцыямі. Пра гэта паведаміла генеральны пракурор Ніда Грунскене журналістам у пятніцу, піша 15min.lt.

«Так, вядзецца дасудовае расследаванне, і пракурор прыняў пастанову, калі я не памыляюся, што 17 машын, якія павінны былі адправіцца ў Зімбабвэ, павінны быць канфіскаваныя, і цяпер прымаецца пастанова аб магчымай перадачы іх Украіне», — сказала генпракурор.

На мінулым тыдні паўднёваафрыканскі дзяржаўны партал навінаў The Herald заклікаў Літву перадаць 17 аўтамабіляў, набытых Зімбабвэ ў Беларусі летась. Са слоў генпракурора Зімбабвэ, аўто былі затрыманыя ў Клайпедскім марскім порце ў сакавіку мінулага года.

«Ёсць распараджэнне пракурора, якое інфармуе пракуратуру Зімбабвэ аб тым, што 17 аўтамабіляў канфіскаваныя, бо кампанія, якая вырабляла гэтыя аўтамабілі, знаходзіцца пад санкцыямі, і Зімбабвэ таксама знаходзіцца пад санкцыямі», — сказала Грунскене.

Паводле яе слоў, афрыканская краіна таксама была праінфармаваная аб гэтым рашэнні па дыпламатычных каналах.

«Мы чакаем, калі яны скарыстаюцца сваім правам на апеляцыю,» дадала яна.

ZimLive таксама адзначае, што генпракурор Зімбабвэ наведаў Літву ў пачатку гэтага года, каб вярнуць аўтамабілі.

У чэрвені мінулага года МНС праводзіла перамовы аб пастаўках беларускай тэхнікі, баявога адзення, рыштунку пажарных-ратавальнікаў у Зімбабвэ. Сярод іншага Беларусь збіралася паставіць Зімбабвэ 131 пажарную аўтацыстэрну вытворчасці завода »Пожснаб». Пазней у жніўні зімбабвійскія СМІ паведамлялі аб атрыманні партыі пажарных машын, піша Reform.news.

У 2022 годзе ў Зімбабвэ пастаўкі беларускіх пажарных машын суправаджаліся скандалам. Міністэрства па справах мясцовага самакіравання заявіла аб закупцы пажарнай тэхнікі з Беларусі на суму 32 млн даляраў. Машыны планавалася купіць у кампаніі, якой валодае Аляксандр Зінгман, ганаровы консул Зімбабвэ ў Беларусі. Міністэрства хацела, каб куплю прафінансавалі мясцовыя саветы. Апазіцыя выступіла супраць здзелкі, назваўшы цэны на машыны завышанымі і абвінаваціўшы ўрад у спробе абыйсці сістэму публічных таргоў. Адзін з рэгіёнаў нават адхіліў распараджэнне аб іх закупцы.

Каментары2

  • Усё на фронт!
    21.09.2024
    Нарэшце дацямілі летувісы на трэці год вайны. І тыя ўсе машыны клайпедскіх гаротнікаў павінны таксама паехаць на фронт! Бачыш ты, уся Еўропа палае, а яны галадоўкі чыняць, каб да дыктатара зруліць на амерыканскай тэхніцы.
  • Стоп лукашызм і рашызм
    21.09.2024
    Дзякуй Літве!

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі4

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны9

22‑гадовы «Сімпсан» з Бабруйска пратрымаўся на вайне супраць Украіны тры месяцы. Але вынік як ва ўсіх4

Ці павінны беларусы несці адказнасць за вайну? Новае апытанне настрояў украінцаў29

ЗША і Данія абвясцілі аб пагадненні па Грэнландыі7

35 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі27

Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах3

Ціханоўская шчыра расказала пра хваробу сына і нябачную працу жанчын. «Дзесяць гадоў свайго жыцця я прысвяціла яму і яго рэабілітацыі»18

У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка Oliva2

У вышук абвясцілі магілёўскага дэпутата і прадзюсара. З ім за мяжу з'ехала вядучая дзяржаўнага тэлеканала22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі4

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць