Грамадства

Гарадзенца асудзілі за ўдзел у Маршы ў 2020-м. Ён кажа, што думаў, што шэсце адбываецца ў падтрымку Лукашэнкі

Слесару Мікіту Машуту паводле ч. 1 арт. 342 КК далі два гады «хіміі». Гарадзенец віну не прызнаў і запэўніваў суд, што думаў, што шэсце, у якім ён браў удзел, адбываецца ў падтрымку Лукашэнкі. Пры гэтым пры сабе ў яго быў бел-чырвона-белы сцяг.

Фота: Tut.by

Гэта было шэсце ў жніўні 2020 года, якое рухалася ад Савецкай плошчы да міні-рынку «Прынёманскага» па праспекце Янкі Купалы ў Гродне, піша «Вясна».

Машута віны не прызнаў. Ён распавёў, што прыехаў на Савецкую плошчу, каб пайсці ў краму. Там убачыў вялікую колькасць людзей, у якіх пры сабе мелася бел-чырвона-белая атрыбутыка і чырвона-зялёная.

Ён вырашыў, што гэта мерапрыемства ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, далучыўся да натоўпу і прыняў удзел у вулічным шэсці.

Рухаючыся ў бок праспекта Янкі Купалы зразумеў, што ўдзельнікамі масавага мерапрыемства з'яўляюцца пратэстоўцы, аднак працягнуў супольны рух у калоне грамадзян, выкрыкваў лозунгі, мяркуючы, што яго дзеянні з'яўляюцца правамернымі.

Паблізу міні-рынку «Прынёманскага» пачуў ад супрацоўнікаў міліцыі, што мерапрыемства з'яўляецца несанкцыянаваным, таму пакінуў яго.

Разам з тым з матэрыялаў справы стала вядома, што ў яго быў бел-чырвона-белы сцяг. 

У выніку суддзя Маргарыта Ланцэвіч прызначыла гарадзенцу два гады «хіміі». Пасля абвяшчэння прысуду Мікіту вызвалілі ў зале суда, аднак да суда ён быў пад вартай.

Каментары

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»2

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна забараніла чыноўнікам і вайскоўцам карыстацца месенджарам Telegram

Больш за паўмільёна беларусаў знаходзяцца ў Еўрасаюзе — Чалы14

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска14

«Барысаўдрэў» выпусціў запалкі з мудрымі думкамі3

Самалёт F-16 ва Украіне мог разбіцца ад аскепкаў расійскай ракеты7

Пад Мінскам загарэлася прадпрыемства

Польская еўрадэпутатка выступіла ў падтрымку беларускіх палітвязняў па-беларуску7

Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы20

«Тры месяцы харчаваўся жабамі». На Херсоншчыне УСУ ўзялі ў палон расійскага марпеха з дапамогай дрона «Баба Яга»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»2

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Галоўнае
Усе навіны →