Улада

ЗША нададуць пільную ўвагу мясцовым выбарам у Беларусі

У 2010 годзе Злучаныя Штаты маюць намер надаць пільную ўвагу кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы ў Беларусі, паведаміў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан.

«Выбары ў мясцовыя саветы ў 2010 годзе будуць аб`ектам нашай пільнай цікавасці, — сказаў дыпламат. — Мы віталі ўдзел урада Беларусі ў распачатым мінулай вясной дыялогу з удзелам БДІПЧ, апазіцыйных партый і грамадзянскай супольнасці па прапанаваных змяненнях у выбарчае заканадаўства».

Скэнлан падкрэсліў, што гэты дыялог не знайшоў свайго працягу. «Мы падзяляем выказаныя нядаўна БДІПЧ шкадаванні аб тым, што Беларусь так і не падала на разгляд гэтай арганізацыі адпаведныя папраўкі ў выбарчае заканадаўства, дамоўленасць аб чым была дасягнута вясной, — сказаў часовы павераны.
— Акрамя таго, выклікае шкадаванне той факт, што беларускі ўрад адмовіўся ад ўласна заяўленых змяненняў, якія давалі назіральнікам магчымасць проста назіраць за падлікам галасоў».

У той жа час, падкрэсліў Скэнлан, ЗША вітаюць «нядаўнія заявы парламента пра намер разгледзець прапановы апазіцыйных партый па выбарчым заканадаўстве». «Мы спадзяемся на лепшае і адкрыта дзелімся з беларускім урадам сваім бачаннем сітуацыі», — сказаў ён.

Каментары

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць