Свет44

Гламурны космас. Джэф Безас адпраўляе сёння ў космас сваю нявесту і яшчэ пяць жанчын

Сёння днём ракета New Shepard кампаніі Blue Origin, якая належыць заснавальніку гандлёвага гіганта Amazon Джэфу Безасу, выведзе ў космас жаночы экіпаж з шасці чалавек — першы чыста жаночы з часоў палёту Валянціны Церашковай у 1963 годзе, піша Бі-бі-сі.

Нявеста Джэфа Безаса першая злева ў ніжнім шэрагу. Фота: Blue Origin

Безас адпраўляе ў космас сваю нявесту Лорэн Санчэс і яшчэ пяць жанчын: вядучую CBS Гейл Кінг, былую ракетчыцу NASA Аішу Боў, актывістку руху за грамадзянскія правы Аманду Нгуен, кінарэжысёрку Кэрыян Флін і поп-спявачку Кэці Перы.

Ракета New Shepard павінна стартаваць з Тэхаса каля 8:30 раніцы (15:30 па Мінску) і дасягнуць так званай «лініі Кармана» — прызнанай мяжы космасу, якая знаходзіцца на вышыні каля 100 км над паверхняй Зямлі. Поўнасцю аўтаматызаваны карабель будзе падымацца вертыкальна, пасля чаго капсула з экіпажам аддзяліцца і апусціцца на зямлю з дапамогай парашутаў і ракетнага запавольвальніка.

Палёт працягнецца каля 11 хвілін, і цягам кароткага часу жанчыны змогуць адшпіліць рамяні і парыць у стане няважкасці.

Місія NS-31 стане 11-м палётам чалавека ў космас для ракеты New Shepard кампаніі Blue Origin і 31-м у яе гісторыі. На дадзены момант у рамках праграмы ў космас адправіліся 52 чалавекі. Колькі каштуе адно месца на New Shepard, кампанія не раскрывае.

Перад стартам жанчыны, апранутыя ў чорнае, сфатаграфаваліся для часопіса Elle, які не без іроніі паведаміў, што гэта першы раз, калі людзі адпраўляюцца ў космас з макіяжам. «Космас нарэшце стане гламурным», — дадала Санчэс.

Апошні чыста жаночы палёт у космас адбыўся больш за 60 гадоў таму, калі савецкі касманаўт Валянціна Церашкова стала першай жанчынай, што здзейсніла адзіночны палёт у космас на караблі «Усход-6». Не выключана, што новы жаночы палёт у космас мае яшчэ адну мэту — падтрымаць грамадскую цікавасць да Blue Origin, паколькі канкурэнтная барацьба ў сферы касмічнага турызму набірае абароты.

Галоўны канкурэнт Безаса тут — кампанія Virgin Galactic, якая прапануе аналагічныя субарбітальныя палёты.

У студзені больш магутная ракета Blue Origin пад назвай New Glenn паспяхова здзейсніла свой першы беспілотны арбітальны палёт.

У будучыні Blue Origin збіраецца дастаўляць касмічных турыстаў на арбіту, наўпрост канкурыруючы са SpaceX Ілана Маска. Увогуле ж, па ацэнках экспертаў, менавіта паміж Маскам і Безасам разгорнецца асноўная барацьба за камерцыйныя касмічныя запускі. Пакуль SpaceX значна апярэджвае канкурэнта: ракеты сямейства Falcon 9 стартавалі ўжо 469 разоў. У адрозненне ад іх, Blue Origin ажыццявіла ўсяго 31 паспяховы запуск свайго карабля New Shepard.

Раней у гэтым годзе Blue Origin запусціла сваю больш буйную шматразовую ракету New Glenn (названую ў гонар Джона Глена, першага амерыканца, які пабываў на арбіце Зямлі) з мыса Канаверал у Фларыдзе. Кампанія сцвярджае, што яна працуе як «камерцыйны авіялайнер (але на больш чыстым паліве)» і зможа дастаўляць 13 тон карыснай нагрузкі на геастацыянарную арбіту і 45 тон — на нізкую арбіту.

Каментары4

  • Ёсік
    14.04.2025
    Каб нічога не здарылася, вунь колы ў машын адлятаюць, а тутака ў космас на ракеце.
  • Міколка Паравоз
    14.04.2025
    Я так разумею, ім усім дадуць Зорку Героя ЗША па вяртанні з космасу?!
  • Тэссс ла
    14.04.2025
    Бэзасу надакучыла ягоная кабета… ён яе нэхрэн у космас…

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку4

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію3

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

Навукоўцы нарэшце высветлілі, чаму астранаўты пакутуюць ад запораў9

Якая сітуацыя ў краіне з месцамі ў дзіцячых садках і хто можа хадзіць у кругласутачныя групы

Міністр адукацыі пракаментаваў праблему перапоўненых першых класаў2

Доктар Андрэй Вітушка вярнуўся ў прафесію пасля допытаў у КДБ і эміграцыі21

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын забіў тры галы і прынёс камандзе перамогу над віцэ-чэмпіёнам Польшчы11

Мадура апублікаваў фота з амерыканскай турмы7

Гэтыя сумкі вы будзеце бачыць паўсюль гэтай восенню6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку4

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць