Грамадства11

У Вярхоўным судзе не змаглі патлумачыць, калі зноў стануць даступныя расклады судовых пасяджэнняў

У пачатку красавіка журналісты заўважылі, што ўжо каля месяца на сайце Вярхоўнага суда не публікуецца расклад судовых паседжанняў. Гэта тлумачылася «рэгламентнымі работамі», а цяпер першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч патлумачыў, што гэтыя работы «бестэрміновыя», піша «Бюро».

«Тэрмін заканчэння работ у дачыненні да «раскладу судовых пасяджэнняў» у цяперашні час не вызначаны. Аб аднаўленні працы дадзенага сэрвісу карыстальнікі будуць праінфармаваныя», — піша Валерый Калінковіч у афіцыйным адказе на запыт.

Акрамя раскладу судовых пасяджэнняў, на сайце Вярхоўнага суда знік таксама раздзел аб «спецыяльнай вытворчасці», то-бок завочных судах над актывістамі, якія знаходзяцца за мяжой. 

Раней з Нацыянальнага прававога інтэрнет-партала (pravo.by) знікла база судовых рашэнняў, дзе публікаваліся рашэнні судоў, у тым ліку па адміністрацыйных справах. У афіцыйным адказе Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі гаворыцца, што адбылася «аптымізацыя»:

«У рамках рэканструкцыі аддзела «Банк судовых рашэнняў» праведзены работы па аптымізацыі масіва рэсурсаў і яго інфармацыйнага напаўнення».

Яшчэ раней Вярхоўны суд абмежаваў доступ да банка даных судовых пастаноў, дзе публікаваліся рашэнні па эканамічных справах.

Каментары1

  • даведка
    14.04.2025
    Регламентные работы носят бессрочный характер, как и нахождение 82-летнего Валентина Сукало во главе судебной системы со сломанным судопроизводством.

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць