Здарэнні

Нецвярозы Дзед Мароз рэгуляваў рух на адной з вуліц Мінска

Парушальніка адвезлі ў выцвярэзнік. Усяго па краіне ў падобных установах у навагоднюю ноч трапілі 23 чалавекі, з іх 7 — у Мінску.

Парушальніка адвезлі ў выцвярэзнік. Усяго па краіне ў падобных установах у навагоднюю ноч трапілі 23 чалавекі, з іх 7 — у Мінску.

380 тысяч беларусаў прынялі ўдзел у масавых гуляннях у навагоднюю ноч. У Мінску да месца правядзення святочнага феерверку каля стэлы прыйшлі 23 тысячы чалавек, паведаміў журналістам першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Аляксандр Барсукоў. Па яго словах, у цэлым можна адзначыць істотнае скарачэнне злачыннасці ў святочныя дні. За парадкам на святы сачылі каля 10 тысяч супрацоўнікаў міліцыі, у Мінску — 1 тысяча.

Святочную ноч у выцвярэзніку правялі 23 чалавека, з іх 7 — у Мінску. Сярод кліентаў гэтай установы апынуўся нецвярозы мужчына ў касцюме Дзеда Мароза, якога затрымалі на адной з вуліц сталіцы пры спробе арганізаваць дарожны рух.

Аляксандр Барсукоў асобна адзначыў эфектыўнасць працы ў сферы звароту піратэхнічных прыстасаванняў. Калі летась было канфіскавана каля 500 тысяч адзінак піратэхнікі , то сёлета ўжо больш за 2, 6 млн. Гэта, па словах першага намесніка, значна палепшыла статыстыку траўматызму ў выніку неасцярожнага абыходжання з піратэхнікай — сёлета пацярпелых было 15 чалавек, летась — 56. Тым не менш петарды і феерверкі працягваюць наносіць шкоду: у Мінску ў выніку трапляння праз аконнае шкло ў пакой феерверку здарыўся пажар, паведаміў начальнік упраўлення аварыйна-выратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый МНС Віталій Пякурын. Ён жа пацвердзіў адзін выпадак гібелі чалавека на лёдзе ў гэтым годзе. Здарылася гэта ў Брэсцкай вобласці.

Ад пераахалоджвання за перыяд ад 24 снежня па 3 студзеня загінулі 10 чалавек, пацярпелі 145, былі шпіталізаваныя 68, адзначыў начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай аховы пры надзвычайных сітуацыях Мінаховы здароўя Алег Панчук. Паводле яго інфармацыі. У Мінску за святы былі зафіксаваныя 26 алкагольных атручванняў, па краіне — 107. Было падкрэслена, што на месцы масавых гулянняў у сталіцы не было зафіксавана ніводнага звароту па дапамогу да медыкаў.

У навагоднюю ноч было затрымана 158 нецвярозых кіроўцаў. Адзін чалавек загінуў у ДТЗ у Кобрынскім раёне, паведаміў начальнік упраўлення дарожна-патрульнай службы УДАІ МУС Аляксандр Цагельнік. Усяго, паводле папярэдняй інфармацыі, у 2009 годзе было зафіксавана 6634 ДТЗ, у якіх загінулі 1291 чалавек і было паранена 7069. У аварыях загінула 49 дзяцей, паранена было 604. Па віне нецвярозых кіроўцаў адбылася 931 ДТЗ з пацярпелымі. У параўнанні з 2008 годам дарожная статыстыка палепшала: колькасць ДТЗ скарацілася на 604 выпадкі, у аварыях загінула на 273 чалавекі менш, у тым ліку дзяцей на 16 чалавек. Скарацілася і колькасць ДТЗ з удзелам нецвярозых вадзіцеляў — на 81 здарэнне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пабачыў, што Ціханоўская ў Кіеве, і звярнуўся з нечаканай просьбай. Яна папрасіла пастукацца ў прыват7

Гурневіч: У гісторыі пераможца заўсёды выглядае тым, хто меў план. Але вырашаюць нечаканасці і выпадковасці13

Упершыню за ўсю вайну закрылі аэрапорт Калінінграда3

Расія ўключыла магутны РЭБ-«магніт» у Калінінградзе? Магчыма ў тым прычына, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь

Міф пра «надпрабіццё» «Арэшніка» разбураны: што паказалі варонкі ў Белай Царкве9

«Дзе там гэтая дзяўчына-Бэтмен?» Сустрэча беларускі з кажаном скончылася траўмапунктам

Міма візіту Ціханоўскай у Кіеў не прайшлі і ў Маскве17

У Дзяржынскім раёне нашэсце даўганосікаў. «У дом ні зайсці, ні выйсці!»3

На Чарнобыльскай АЭС Святлану Ціханоўскую чакаў не толькі цёплы прыём, але і нечакана прыгожы стол24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць