Улада

Скура для Домаша

На мінулым тыдні ў Горадні на Радзе дырэктараў прысутных пазнаёмілі з трыма новымі кіраўнікамі прадпрыемстваў, а ў іхнім ліку Сямён Домаш, які ўзначаліў гарбарнае аб’яднаньне. Калі назвалі яго прозьвішча, прысутныя нібы крыху зьніякавелі, але таксама папляскалі яму ў ладкі, як і іншым.

На мінулым тыдні ў Горадні на Радзе дырэктараў прысутных пазнаёмілі з трыма новымі кіраўнікамі прадпрыемстваў, а ў іхнім ліку Сямён Домаш, які ўзначаліў гарбарнае аб’яднаньне. Калі назвалі яго прозьвішча, прысутныя нібы крыху зьніякавелі, але таксама папляскалі яму ў ладкі, як і іншым.

На мінулых прэзыдэнцкіх выбарах у 2001 годзе толькі Сямён Домаш здолеў стварыць разгалінаваную арганізацыю «Рэгіянальная Беларусь». Ён выглядаў наймацнейшым кандыдатам ад апазыцыі, але сталічнікі зрабілі ўсё, каб яго не абралі кандыдатам ад апазыцыі на выбарах. Сямён Домаш вельмі перажываў гэта, адчуваў сябе падманутым сталічнай апазыцыйнай «намэнклятурай», да таго ж пасьля гэтага на пэўны час у яго ўзьніклі праблемы са здароўем. А пазьней напаткалі праблемы з працай, ён нідзе ня мог уладкавацца. Для сябе ён вырашыў болей ня ўдзельнічаць у палітыцы. Затое ў прэзыдэнты пайшоў Аляксандар Мілінкевіч, кіраўнік ягонага перадвыбарнага штабу.

Трэба зазначыць, што Домаш не выглядае зламаным. Проста яму ня хочацца болей удзельнічаць у апазыцыйнай кухні. Улады гэтым скарысталіся. Каб пазбавіць Мілінкевіча патэнцыйнага дарадцы, Домаша паслалі шкуры вычыняць. І ён пагадзіўся.

❏ ❏ ❏

Я быў непрыемна зьдзіўлены, калі ўбачыў у №3, што ад маёй зацемкі пра С.Домаша пакінулі толькі пачатак, дапісаўшы тое, да чаго я ня маю дачыненьня. Да гэтага чалавека я па-ранейшаму стаўлюся нармальна, з павагай.

Сяргей Максімовіч, Горадня

Ад Рэдакцыі: Да тэксту Сяргея Максімовіча, дасланага з Горадні, рэдакцыйны суаўтар дапісаў: «Улады гэтым скарысталіся. Каб пазбавіць Мілінкевіча патэнцыйнага дарадцы, яго паслалі шкуры вычыняць. І ён пагадзіўся». Адпаведна пад артыкулам было два подпісы: Сяргей Максімовіч і Мікола Бугай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць