У апошнія 10 гадоў вырашальны матч сезона НФЛ збірае ля тэлеэкранаў мінімум 100 мільёнаў амерыканцаў.

У ноч з 11 на 12 лютага адбыўся 58-ы па ліку Супербоўл, фінальны матч сезона Нацыянальнай футбольнай лігі (размова пра амерыканскі футбол), у якім сустрэліся «Канзас-Сіці Чыфс» і «Сан-Францыска Форці Найнерс», піша Championat.com.
Сустрэча завяршылася перамогай «Канзас-Сіці Чыфс» у авертайме з лікам 25:22 (0:0, 3:10, 10:0, 6:9, 6:3).
«Чыфс» на апошніх секундах аформілі тачдаўн. Такім чынам, клуб стаў чэмпіёнам Супербоўла-2024. Яны выйгралі турнір другі год запар. Гэта чацвёрты тытул у гісторыі «Канзаса» — раней яны станавіліся чэмпіёнамі ў 1969, 2019 і 2023 гадах.
Разам з фіналам Лігі чэмпіёнаў Супербоўл — самая папулярная аднадзённая спартыўная падзея ў свеце. У апошнія 10 гадоў вырашальны матч сезона НФЛ збірае ля тэлеэкранаў мінімум 100 мільёнаў амерыканцаў.
Па падліках Nielsen, яшчэ столькі ж людзей глядзяць Супербоўл па ўсім свеце на анлайн-пляцоўках рознай ступені легальнасці.
Каментары