Вайна2121

Пасынак Сырскага адрэагаваў з Аўстраліі: «Слава Расіі!»

Пасынак галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны Іван Сырскі запісаў відэа ў расійскім консульстве ў Сіднеі.

Іван Сырскі Иван Сырский Ivan Syrsky
Іван Сырскі. Скрын відэа: kp.ru

Сямейнае жыццё галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны Аляксандра Сырскага дае шмат новых сюжэтаў для расійскіх медыя.

Цяпер у кадры з'явіўся пасынак Сырскага — Іван. Што гэта за хлопец і як ён звязаны новым кіраўніком УСУ? Былая жонка Сырскага з'ехала ў Аўстралію разам з іх сумесным сынам Антонам, а таксама з Іванам — сваім сынам ад першага шлюбу.

Таму ў Івана Сырскага ад кіраўніка УСУ толькі прозвішча, ніякага кроўнага сваяцтва няма.

Хлопец з'явіўся ў расійскім консульстве ў Сіднеі і заявіў аб падтрымцы Расіі.

На відэа Іван у футболцы з літарай Z знаходзіцца ў атачэнні казакаў на фоне сцяга «Саюза казакаў-воінаў Расіі і Замежжа». Казакі абяцаюць яму падтрымку і абарону.

На відэа Івана просяць сказаць некалькі словаў. Але ён абмяжоўваецца выказваннем аб тым, што «здраднікі прысутнічаюць усюды, проста трэба лепш фільтраваць». У далейшым ён такі ж нешматслоўны. На просьбу пракаментаваць узяцце Аўдзееўкі мужчына гаворыць «Слава Расіі».

У канцы роліка на пытанне, ці будзе браць расійскае грамадзянства, Іван Сырскі адказвае, што плануе.

Чытайце яшчэ:

Бацькі новага кіраўніка УСУ Сырскага жывуць у Расіі

Што вядома пра Сырскага, які замяніў генерала Залужнага 

Каментары21

  • No
    20.02.2024
    Якога хера гэтыя кізякі увогуле робяць у ва Аўстраліі?
    Хочуць грамадзянства краіны-агрэсара, ну дык дайце ім пад сраку назад у Мордар.


  • Янка
    20.02.2024
    Чарговы дыстанцыйны пуцінскі патрыёт. Назіранне: патрыятызм тым мацней, чым патрыёт ад расеі (а зараз і фронта) далей. А таксама патрыятызм тым мацней, чым узровень жыцця у краіне жыхарства патрыёта вышей. І супадзенне - чамусці ўсе краіны з высокім узроўнем жыцця зусім не сяброўскія з расеяй.
  • a.hto.tam.idze
    20.02.2024
    На канец 2023 году, Аўстралія даслала дапамогі Украіне амаль што на мільярд даляраў. Мне здаецца, надышоў час для Z патрыётаў збіраць манаткі, ды шыбаваць з несяброўскіх краін назад да Расеі. Мо, ужо пачалі на пах Радзімы забывацца з сарцірам на дварэ.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск зноў затапіла1

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная44

У расійскім Саратаве выбух. Абваліўся цэлы пад’езд дзесяціпавярховай панэлькі9

Сярэдні заробак дактароў дасягнуў 4100 рублёў «бруднымі»3

Амерыканскую зорку Джэйсана Дэрула прывезлі да Віктара Лукашэнкі17

Палітзняволены грамадзянін Латвіі атрымаў у СІЗА дубінкай за тое, што заступіўся за беларускамоўнага зняволенага10

Жонка пасла ў Турцыі і былога прэс-сакратара МЗС Глаза больш не вядзе ранішні эфір на БТ7

Рамзан Кадыраў ледзь не патануў на адпачынку ў Турцыі9

Крывавая страляніна: што адбываецца паміж Камбоджай і Тайландам?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць