Грамадства77

Лукашэнка: Наша найвялікшая заслуга, што краіна не паддалася навамодным тэндэнцыям глабалізацыі

Адданасць традыцыям і маральнасці дапамагае Беларусі пераадольваць эканамічныя цяжкасці,

заявіў 8 студзеня Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння прэмій «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва за 2009 год.

Паводле паведамлення прэс-службы прэзідэнта, Лукашэнка адзначыў, што 2009 год быў вельмі складаным і напружаным для ўсяго свету, і Беларусь не стала выключэннем. «Атрымаць урокі мы зможам толькі ў тым выпадку, калі зразумеем сапраўдныя прычыны катаклізмаў, якія адбыліся ў свеце, высветлім, што ляжала ў аснове тых выпрабаванняў і ўзрушэнняў, якія давялося зведаць мільёнам жыхароў планеты», — сказаў беларускі кіраўнік.

Ён лічыць, што эканамічны крызіс стаў наступствам крызісу духоўнага:

«Людская зайздрасць, крадзяжы, падман, спекуляцыі на фінансавых рынках, карупцыя назапашваліся гадамі і захліснулі ўвесь свет. Духоўны крызіс нашмат страшнейшы за любыя эканамічныя ўзрушэнні, таму што пераадолець яго значна складаней, і ідзе на гэта значна больш часу. Здрадніцтва, подласць, хлусня раз'ядаюць душу, падрываюць фізічнае і маральнае здароўе не толькі асобнага чалавека, але і цэлых нацый, народаў».

«Нашу краіну часта папракаюць у тым, што па сваіх маральных апорах яна як быццам засталася ў мінулым, не паддалася навамодным тэндэнцыям глабалізацыі. Што ж, магчыма, і так. Але я перакананы: гэта наша найвялікшая заслуга», — заявіў Лукашэнка. Паводле яго меркавання, трэба «ганарыцца тым, што паняцці маральнасці і духоўнасці для нас па-ранейшаму святыя, на іх мы выхоўваем сваіх дзяцей, будуем дзяржаўную ідэалогію».

Вопыт мінулага года паказаў, што краіны, якія стаяць на варце сваёй незалежнасці і духоўнай самабытнасці, лягчэй адольваюць эканамічныя праблемы, сказаў Лукашэнка. «Нам дапамагаюць выстаяць лепшыя рысы нацыянальнага характару, адданасць традыцыям і апора на шматвяковую гісторыю. Выклікам сучаснай цывілізацыі можа супрацьстаяць толькі духоўна моцная асоба», — адзначыў ён.

Каментары7

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць