Арганізатарка «Голай вечарынкі» будзе галасаваць за Пуціна. Яе засыпалі тысячамі дызлайкаў
Яе падпісчыкі за паўгадзіны ўжо пакінулі пад допісам ужо больш за 15,5 тысяч дызлайкаў і 6 тысяч «каменных твараў».

Насця Іўлеева. Фота: фэйсбук
Арганізатарка «Голай вечарынкі» заявіла, што будзе галасаваць на выбарах за Пуціна. Пра гэта блогерка Насця Іўлеева заявіла пасля прагляду паслання прэзідэнта Расіі Федэральнаму сходу. Яе падпісчыкі за паўгадзіны ўжо пакінулі пад допісам ужо больш за 15,5 тысяч дызлайкаў і 6 тысяч «гаўняшак».
Раней яна таксама выкладала відэа з канцэрта данбаскага рэпера ОМ, які прыязджаў у Маскву. Да гэтага з'явіліся навіны, што блогерка збіраецца паехаць у акупаваную «ДНР», каб «загладзіць віну» перад Z-грамадскасцю за «Голую вечарынку».
Каментары