Спорт55

Бойфрэнд Сабаленкі стане галоўным трэнерам мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі па хакеі

Такія звесткі мае журналіст «Спорт-Экспрэса» Міхаіл Зісліс.

«За апошні тыдзень прыкладна 100 тысяч чалавек мне сказалі, што [расійскі спецыяліст] Дзмітрый Квартальнаў не застанецца ў мінскім «Дынама», а яго заменіць і ў клубе, і ў зборнай Канстанцін Кальцоў. Больш мне дадаць няма чаго. Жывіце з гэтым», — цытуе Зісліса «Спорт Беларусі».

Учора мінскае «Дынама» вылецела з Кубка Гагарына, прайграўшы серыю маскоўскім аднаклубнікам з лікам 2:4.

Беларускае «Дынама» за 15 гадоў яшчэ ні разу не праходзіла ў другі раўнд Кубка Гагарына.

Што да хакейнай зборнай Беларусі, то пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну беларускія і расійскія зборныя адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў, гуляючы таварыскія матчы паміж сабой, а таксама зборнымі Кітая і Казахстана. Гэтай вясной зборныя Беларусі і Расіі ўжо трэці раз не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце свету.

Канстанцін Кальцоў і Арына Сабаленка. Фота: сацсеткі

***

Пра адносіны другой ракеткі свету Арыны Сабаленкі і Канстанціна Кальцова стала вядома ўлетку 2021 года. Прычым паведамлялася, што экс-хакеіст дзеля маладой тэнісісткі кінуў жонку з трыма дзецьмі. Зараз Сабаленка жыве ў Фларыдзе (ЗША). Розніца ва ўзросце ў Канстанцінам складае 17 гадоў.

Канстанцін Кальцоў гуляў за «Юнацтва», мінскае «Дынама», «Северсталь», «Ак Барс», «Спартак» і іншыя расійскія клубы. За клуб Нацыянальнай хакейнай лігі «Пітсбург Пінгвінз» у 2002—2006 гадах правёў 144 матчы (7-е месца сярод беларускіх хакеістаў), забіў 12 шайбаў і зрабіў 26 перадачаў.

За зборную Беларусі Кальцоў згуляў 123 матчы, набраў 55 балаў (34 шайбы, 21 галявы пас). З 2017 года — трэнер, зараз асістэнт у «Салават Юлаеве» (Уфа, Башкартастан).

Каментары5

  • Ёсік
    13.03.2024
    Я вельмі чакаю: Дарагі наш татачка, мы засранцы, нічога не ўмеем, ізьвініця нас, пажалуста. Дарослыя мужыкі (а мо не мужыкі?), не адрываючы вачэй ад падлогі, будуць пагаджацца, што яны нікчэмнасьці. P.S. Забыліся беларусы на 2020 год, калі ўчора занялі ўсе месцы на трыбунах - гэтыя паскуднікі з клюшкамі былі за зьбіцьцё народа, за зьнішчэньне нармалёва будучыні краіны.
  • Вышэй за бога
    13.03.2024
    [Рэд. Выдалена]
  • даведка
    13.03.2024
    Теперь важно продумать схему, как платить с динамовской зарплаты меньшие алименты своей прежней семье.

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць