У Кіраўскім раёне прадалі з аўкцыёна старую прыбіральню-«шпакоўню»
На пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне» 19 сакавіка прадалі старую драўляную прыбіральню ў вёсцы Чыгірынка Кіраўскага раёна. Раней аб'ект належаў прыватнаму прадпрыемству, а на таргі яго выставілі з-за даўгоў кампаніі.

Таргі былі прызначаныя на 19 сакавіка, стартавая цана аб'екта была вызначаная ў 590 рублёў. Як ні дзіўна, знайшоўся і ўдзельнік аўкцыёна, які ўнёс задатак у памеры 59 рублёў. Канкурэнтаў у яго не было, таму ў выніку ён і стаў шчаслівым уладальнікам прыбіральні — канструкцыі, якую ў народзе называюць «шпакоўняй».
«Аднапавярховым дашчаным будынкам прыбіральні на два ачкі» плошчай у два квадратныя метры каля вёскі Чыгірынка Кіраўскага раёна раней валодала лесаперапрацоўчае ТАА «Магілёўлесакомплекс». Маёмасць гэтага прадпрыемства арыштавалі за даўгі.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары