Нерухомасць77

У Мінску прадаюць гараж, больш падобны да лецішча — можна нават жыць. Колькі просяць?

«А вы бачылі калі-небудзь гараж, у які ні разу не заязджала машына?» — з такіх слоў пачынаецца апісанне аб’екта ў відэааглядзе рыэлтаркі.

Фота тут і далей: m2.by

Гараж знаходзіцца ў гаражным кааператыве «Заходні», што па адрасе Масюкоўшчына, 34В у Мінску. Гараж двухузроўневы, вуглавы. Агульная плошча аб’екта — амаль 46 метраў.

Сам гараж унутры па сваім аздабленні больш падобны да якогасьці лецішча. Сцены на верхнім узроўні амаль цалкам абшытыя дрэвам. Падлога таксама драўляная. 

На ўваходзе ляжыць дыванчык, а да белай столі прымацаваны дрот, на якім вісяць фіранкі, якія раздзяляюць памяшканне на дзве часткі.

Ёсць элементы старой мэблі і нават пыласос. Замест агляднай ямы тут лесвіца, якая вядзе да двух асобных пакояў на падземным узроўні.

Адметна, што частка ямы наглуха засцеленая драўлянай падлогай, таму нават пры ўсім жаданні выкарыстоўваць гараж як гараж без дадатковых высілкаў па пераробцы не атрымаецца.

Памяшканні на ніжнім паверсе цалкам абкладзены пліткай. Падвал, апроч хола з лесвіцай, мае два асобныя памяшканні.

У апісанні пазначана, што гараж уцеплены. «Пасуе для сваёй майстэрні, складзіравання далікатнага тавару, ну і, вядома, па прамым прызначэнні — пад гараж», — гаворыцца ў аб’яве.

За гараж, які не зусім гараж, просяць 80 тысяч рублёў, што крыху больш за 26 тысяч даляраў.

Каментары7

  • Чёрный риэлтор
    10.10.2026
    Когда вижу что-то подобное в голове сразу рисуется портрет владельца-маньяка))
  • bosed
    10.10.2026
    26 штук, нихерра-се ребята я не в курсе (с) Бородач.
  • Жора
    10.10.2026
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць