Вайна4444

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца

Пагадненне Трампа з Уладзімірам Пуціным выклікала новы крызіс у адносінах з Украінай.

Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Трамп пайшоў на пагадненне з Пуціным аб пастаўках дызельнага паліва пасля таго, як Зяленскі праігнараваў каля шасці просьбаў ЗША спыніць удары па расійскіх НПЗ. Пра гэта Axios паведаміў амерыканскі чыноўнік, непасрэдна знаёмы з сітуацыяй.

Пагадненне Трампа з Уладзімірам Пуціным выклікала новы крызіс у адносінах з Украінай і пагражае сарваць новую спробу адміністрацыі Трампа дасягнуць пагаднення аб спыненні вайны.

Учора Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на навіну пра тое, што Дональд Трамп дамовіўся з Уладзімірам Пуціным пра зняцце з Расіі санкцый на пастаўкі дызельнага паліва.

«Міру дзякуючы слабасці ніколі не бывае. Сёння ў Кіеве былі прадстаўнікі Кангрэса ЗША — двухпартыйная дэлегацыя. Я ўдзячны ім за візіт ва Украіну ў такі складаны час. Яны спыталі: «Што трэба, каб скончыць вайну? Адказ мусіць быць рашучым. Павінны быць санкцыі ў адпаведнасці з законам Ліндсі Грэма, павінна быць падтрымка Украіны ў абароне жыццяў і мусіць быць ціск на Расію за вайну. А сёння адбылася размова лідараў Амерыкі і Расіі. Размова, якая вядзе да іншага», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Ён таксама сказаў, што Украіна не будзе паліць расійскія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы, калі Расія не будзе разбураць энергетыку Украіны.

«Мы прапануем Амерыцы менавіта такую дамоўленасць і лічым, што Злучаныя Штаты маюць дастаткова ўплыву, каб дасягнуць гэтага кампрамісу», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

Каментары44

  • Оооооо!!!!
    10.10.2026
    Ооооо!
    Дони отваливает подарок за подарком военному преступнику !!!!
    Смешно, неужели Дони не мог найти дизель для американцев в другой, любой стране, но не в России ???!!!
    Пипец, на какие только услуги путину, другу владимиру, фото которого висит выше фото внуков Дони, не идёт Дони за получение активов "Лукойла" из рук преступника путина !!!!
    Интересно, наверно уже и осваивать Украинский Донбасс (сланцевый газ, уголь, редкозёмы), совместно с путиным и Россией договорились и добалакались ??!!!
    Дони сделал главную услугу путину и подарок на днюху, - вынес Украину и украинцев из перегоаоров об Украине!!!, выставил их за порог, просто ставит перед фактом своих договорняков с путиным!!!
    Этоже надо, так лапидарно и беспардонно, спасать свой зад, зад Нетаньяху, зад друга владимира, да ещё подымать на этом миллиарды и триллионы!
    Триллионы тон дерьма вылились наружу и на США !
  • Доні вызначыўся
    10.10.2026
    Доні вызначыўся, чый -Данбас і з кім трэба засвоіваць усе выкапні (сланец, вугаль, рэдказёмы) Украінскага Данбаса, а таксама каму, якой сям'і з ЗША, павінны належаць актывы "Лукойла"!
    А дзе закон Грэма ?
  • Доні вызначыўся
    10.10.2026
    P.S. Сьмешна, вывозячы, за межы ЗША, 68 мільёнаў тон нафты, паліва, нафтапрадуктаў!, ЗША не могуць абысьціся бяз 800 тыс тон расейскага дызэля !!!

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць