Вайна3333

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне

Прэзідэнт Украіны пракаментаваў заяву дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа пра стратэгічны тупік у вайне паміж Украінай і Расіяй. 

Уладзімір Зяленскі і міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Эд Мілібэнд дя сімвалічнага мемарыялу ў Прылуках

«Зараз мы знаходзімся ў стратэгічным тупіку, які нясе ў сабе рызыкі. Стратэгічныя тупікі вырашаюцца толькі двума спосабамі: альбо шляхам перамоваў, альбо шляхам эскалацыі з боку аднаго або абодвух бакоў, якая ў выніку выходзіць за межы першапачатковага канфлікту», — заявіў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа падчас візіту ў Афіны.

Каментуючы словы Рубіа падчас наведвання жылога дома ў Прылуках, у выніку расійскага ўдару па якім загінулі 22 чалавекі, прэзідэнт Украіны заявіў, што дыпламатычнага тупіку няма.

Пасля гэтага ён раскрытыкаваў спробы вярнуцца да сумеснага бізнэсу з Масквой: «Нельга з аднаго боку дамаўляцца з расіянамі пра нейкія эканамічныя праекты на будучыню, а з другога — казаць, што мы знаходзімся ў нейкай палітычнай сітуацыі, у дыпламатычным тупіку. Закрыйце ім усю эканоміку, зашыйце Расіі рот, не падтрымлівайце іх сваімі продажамі, проста ўвядзіце санкцыі супраць іх зброі. Уключыце нам Starlink, для Украіны. Вы ж уключылі яго, калі адказвалі Ірану, там усё працавала, Ізраіль цалкам кантраляваў неба. Гэта значыць, калі вам трэба, усё працуе менавіта так».

Паводле слоў Зяленскага, цяпер Кітай актыўна распрацоўвае аналаг Starlink, які будзе перададзены Расіі.

«У Расіі можа з'явіцца такое дамінаванне. Мы размаўляем з еўрапейцамі, якія таксама распрацоўваюць некалькі такіх напрамкаў. Яны з задавальненнем будуць нам дапамагаць, але пакуль яшчэ не настолькі наблізіліся да выніку, які нам патрэбны», — сказаў ён.

«Мы гаворым пра абарону. У ЗША гэта ёсць. Для іх гэта нічога не каштуе. Нічога не каштуе дапамагчы Украіне. І я адкрыта казаў: дайце нам, дапамажыце нам абараніць неба і дамінаваць у ім.І тады Пуцін сядзе за стол перамоваў. Чаму? Бо страціць усё. Страціць усё. Тры месяцы, два месяцы — усё страціць. А мы чакаем, пакуль у кітайцаў з'явіцца гэты аналаг і яны перададуць яго расіянам. І дзе тут праўда? Дзе тут сумленнасць? Дзе ўсё гэта? Які тупік? Ну які тупік?! Гэта не тупік. Гэта называецца нежаданне», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Каментары33

  • Траянскі конь
    09.10.2026
    На жаль, менавіта адміністрацыя Трампа вінаватая ў працягу вайны. Што было б, калі б захавалася палітыка Вашынгтону, якая была пры Байдэне? ЗША давалі б Украіне зброю, і яе б хапіла, бо не было б вайны ў Іране. Яе хапіла б, каб закрыць неба ад удараў і канчаткова замарозіць фронт. Фронт і так стабільны, нават без амерыканскай дапамогі. А так ён бы быў жалезабетонна стабільны, так што гэта б зразумелі ў Расіі ўсе -- ад Калінінграда да Сахаліна. Зразумела б і пу@ло і ппачало б дамаўляцца. Ну, але маем што маем -- прарасійскі прэзідэнт ЗША дапамагае Крамлю.
  • Slava Ukraine
    09.10.2026
    Няма зараз такіх Палітыкау́ накшталт Рональда Рэйгана, і шкада што прэзідэнтам ЗША не стау́ Маккейн. Добра яшчэ што Байдэн ды адміністрацыя з колішнімі сэнатарамі ды кангрэсмэнамі шмат дапамаглі Україні з 24.02.2022. Гэты трамп нічога б не выдавау́
  • @
    09.10.2026
    Трамп плявузгау́ што за 24 гадзіны вайну рф з Українай спыне, то за 3 месяцы...зараз кажуць што разбірайцеся самі, адное плявузгало, можа яшчэ і выганяць імпічмэнтам...

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну87

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну87

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць