Грамадства1515

Літва і Польшча не выпускаюць малдаўскі дзіцячы хор з Беларусі

22 сакавіка хор выступіў у Варшаве, а затым адправіўся на канцэрт у Беларусь, а назад выехаць не можа.

Ілюстрацыйнае фота. Тэлеграм-канал Белграніца

Польшча і Літва больш за суткі не выпускаюць з Беларусі аўтобус з дзецьмі — удзельнікамі малдаўскай харавой студыі «Рапсодыя» з Кішынёва, ім не дазваляюць перасекчы мяжу. Пра гэта паведаміла кіраўніца калектыву, заслужаная артыстка Малдовы Наталля Барабаншчыкава ў сацсетках, піша absatz.media.

22 сакавіка хор выступіў у Варшаве, а затым адправіўся на канцэрт у Беларусь. Пасля выступу дзеці на аўтобусе выехалі з Брэста і паспрабавалі выехаць праз мяжу з Польшчай, аднак іх не прапусцілі.

«Існуе нейкі закон, пра які не ведае ніхто ў нашай краіне, што мы не можам як транзітныя пасажыры, паколькі мы не рэйсавы аўтобус, выехаць з Беларусі. Наша амбасада параіла нам праехаць праз Літву, з мяжы Літвы нас вяртаюць назад у Беларусь», — распавяла Барабаншчыкава.

Цяпер людзі ніяк не могуць вярнуцца ў Малдову. Аўтобус ахоўваюць аўтаматчыкі і нікога не выпускаюць, дадала кіраўнік студыі.

Да памежнага пункта выехаў консул Малдовы ў Беларусі. Кіроўцу аўтобуса «выпісалі адмову аб уездзе з прычыны пагрозы бяспецы Літвы».

Каментары15

  • Ну праўда
    29.03.2024
    Няма чаго ездзіць да лукашыстаў
  • JU
    29.03.2024
    А чаго яны папёрліся у концлягер (Беларусь)?
  • Праўдаруб
    29.03.2024
    О, а я думаў нашы суседзі толькі над беларусамі здзекваюцца.
    Ад літоўскай фармулёкі проста пад сталом 🤦🏼‍♂️
    Гэта ж наколькі ўсё кепска мусіць быць у Літве з дзяржаўнай бяспекай, калі пагрозу ім нясе малдаўскі кіроўца аўтобуса з дзецьмі?

Цяпер чытаюць

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Айчым біў дзіця, а затым пагаліў малога, напісаў на лбе слова «злодзей» і адвёў у школу3

«Сардэчна запрашаем адсюль». Расіяніну прапанавалі працу ў Мінску за 4000 рублёў, але гэтага яму падалося мала10

Вайсковы пенсіянер з Дуброўна пракаціў на капоце двух пагранічнікаў ФСБ і ўдарыў аднаго з іх у твар1

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы33

Статкевіч: Украіна можа адказаць «бруднай бомбай» на расійскі ядзерны ўдар7

70‑гадовую мінчанку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці»3

Памёр Сэм Ніл — зорка «Парка юрскага перыяду» і «Піяніна» 2

Мужчына стаяў на каленях у метро і прасіў грошы нібыта на лячэнне сына. Але яго раскусілі6

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць