Свет33

Самы стары мужчына ў свеце (яму 111 гадоў) патлумачыў сваё даўгалецце рэгулярным спажываннем традыцыйнай стравы

111-гадовы Джон Тынісвуд з графства Мерсісайд у Англіі стаў найстарэйшым з мужчын у свеце, яму 6 красавіка было 111 гадоў і 224 дні.

Джон Тынісвуд

Ён тлумачыць сваё даўгалецце спажываннем традыцыйнай брытанскай стравы — рыбы са смажанай бульбай па пятніцах і рэгулярнымі пешымі паходамі ў юнацтве, піша Бі-бі-сі.

Тынісвуд цяпер жыве ў доме састарэлых у горадзе Саўтпарт. Ён раіць «трэніраваць розум» і «праяўляць» умеранасць ва ўсім.

Папярэдні ўладальнік звання найстарэйшага мужчыны на зямлі Хуан Вісэнтэ Перэс Мора з Венесуэлы памёр у аўторак ва ўзросце 114 гадоў.

Тынісвуд, заўзятар футбольнага клуба «Ліверпуль», нарадзіўся ў Саўпарце 26 жніўня 1912 года.

Ён сустрэў сваю жонку Блодвен падчас Другой сусветнай вайны, яны пажаніліся ў 1942 годзе.

Іх дачка Сьюзен нарадзілася ў 1943 годзе. Пара пражыла ў шлюбе 44 гады — да смерці Блодвен у 1986 годзе.

Тынісвуд працаваў у буйных кампаніях — Royal Mail, Shell і BP — да выхаду на пенсію ў 1972 годзе.

Ён кажа, што ў яго няма спецыяльнай дыеты, Тынісвуд працягвае атрымліваць асалоду ад сваёй любімай ежы (рыбы са смажанай бульбай).

У якасці рэцэпту даўгалецця ён рэкамендуе «ніколі не перагружаць арганізм», каб захаваць здароўе, а таксама ладзіць з людзьмі.

«Людзі вельмі розныя, — кажа Тынісвуд. — Мы павінны прымусіць гэтую розніцу працаваць на нас, інакш пацерпім няўдачу».

4 красавіка яму быў уручаны сертыфікат Кнігі рэкордаў Гінеса.

Дакументальныя пацверджанні таго, што Тынісвуд з'яўляецца самым старым з мужчын, былі прадстаўлены старшым кансультантам Кнігі рэкордаў Гінеса па геранталогіі Робертам Янгам і членамі даследчай групай па геранталогіі.

Найстарэйшай з жанчын у свеце лічыцца іспанка Марыя Браньяс Марэра, якая нядаўна адсвяткавала сваё 117-годдзе.

Каментары3

  • Хачу доўга жыць
    06.04.2024
    Ўсе хочуць доўга жыць, акрамя расіянцаў.
    Але гэта не залежыць ад ежы, спорту, бабы побач, ці месца жыхарства.
  • 123
    06.04.2024
    Залежыць. І ад ежы, и ад умеранага спорту, і нават ад "бабы побач". І ад ужываньня вульгарных слоў нават залежыць.
  • Аля
    06.04.2024
    Хачу доўга жыць, не залежыць? Ну дажыві хоць да 75 бабылём на макдональдсе і піве не злазячы з канапы ў загазованай прамзоне.

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Я нічога не чуў пра запаволенне Starlink ва Украіне4

Стыхійныя горкі для цюбінгу ў Мінску будуць засыпаць пяском

У продажы з'явіўся заменнік Nesquik ад «Савушкавага»2

У Мексіцы памёр адзін з найбуйнейшых наркабаронаў у гісторыі4

У Светлагорску рэканструююць ЦКК, дадаўшы новыя аб'екты

У Крамлі заявілі, што будуць далей ваяваць дзеля «міру на стагоддзі»5

У Бабруйску мужчына перарабляў сігнальныя пісталеты ў баявыя1

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»34

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць