Грамадства88

У цэнтры Мінска з'явіўся прыпынак з вельмі дзіўнай назвай

Журналісты западозрылі, што пісьменнасць зноў падводзіць работнікаў гарадскіх службаў, але гісторыя куды больш складаная.

Скрын: Citydog.

У цэнтры Мінска з'явіўся прыпынак з дзіўнай назвай — «Чирвоная».

Такое незвычайнае Найменне ўнесена ў электроннае табло «Мінсктранса», а таксама трапіла на схему маршруту аўтобуса №100, заўважыў Citydog.

13 і 14 красавіка на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова ідзе рамонт, таму 100-ы аўтобус пусцілі ў аб'езд. Так у яго маршруце з'явілася «Чирвоная».

Схема движения: «Минсктранс».

Выданне Citydog не змагло зразумець навошта хтосьці з супрацоўнікаў «Мінсктранса» такім чынам транслітараваў на рускую мову беларускую назву «Чырвоная». Аднак такі закон.

Паводле Закона «Аб назвах геаграфічных аб'ектаў», які набыў моц яшчэ 2 сакавіка 2011 г., назвы ўсім геаграфічным аб'ектам, у тым ліку і прыпынкам грамадскага транспарту, прысвойваюцца на беларускай мове, з якой спосабам транслітарацыі перадаюцца на рускую мову. 

Неспадзяванкі са з'яўленнем вуліц «Будавников» або «Чигуночников» узнікаюць кожны год. Прычына, відаць, у тым, што чыноўнікі першапачаткова не задумваюцца, што назва будзе транслітаравацца з беларускай. 

У гісторыі з прыпынкам «Чирвоная» іронія палягае ў тым, што названая яна ад Чырвонай вуліцы, якая першапачаткова па-беларуску была «Краснай», гэта значыць «прыгожай». За савецкім часам яе руская назва ніяк не змянілася, а вось па-беларуску яна ўжо стала называцца «Чырвонай». Неабдуманыя савецкія перайменаванні нечакана вылезлі бокам у наш час.

Каментары8

  • Улад
    14.04.2024
    Нармальна было б рускай мовай таксама "Чырвоная". Літара "ы" ёсць "в букваре".
    Нават "Червоная" на рускай мове выглядала бы лепш, чым гэта "Чирвоная" 
  • Канешне
    14.04.2024
    :), расеец пісаў ваш каментар. Яны па-беларуску ня могуць, а нават калі могуць - усё адно засіраюць наваколле расейшчынай.  
  • Джып
    14.04.2024
    :), крыху не так: ы для рускіх не праблема. А праблема ў цвёрдым Ч, Р , Ж альбо Ш перад ы. Вось тутака яны і паляцца.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ1

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну6

«Вагнер» завербаваў людзей у Лондане, каб тыя выкралі расійскага бізнэсмена Чычваркіна. Адзін з іх перапісваўся з «Minsk KGB»6

Як Трамп выкарыстоўвае «тэорыю вар'ята», каб мяняць свет пад сябе. І ў яго атрымліваецца4

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч засталі на прыродзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ1

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць