Паводле звестак кіраўніка Чарнігаўскай абласной адміністрацыі Вячаслава Чавуса, па горадзе былі нанесеныя тры ракетныя ўдары.
Выконваючы абавязкі мэра горада Аляксандр Ламака ўдакладніў, што ўдар прыйшоўся не па цэнтры горада. Паводле яго слоў, ракета трапіла па шматпавярховым будынку, размешчаным у адным з мікрараёнаў. Паводле папярэдніх звестак, разбураная сцяна будынка, пашкоджаныя суседнія дамы і аўтамабілі.
На гэты момант вядома пра 11 загінулых і 22 пацярпелых, гэтыя лічбы растуць.
Цяпер чытаюць
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары