Здарэнні

Жыхар Баранавічаў з-за тэхнічнай памылкі атрымаў 700 тысяч рублёў, але патраціў не ўсё

Беларус, які захапляецца азартнымі гульнямі, вырашыў праз АРІП папоўніць свой рахунак на адной з такіх гульнявых пляцовак. Але з-за тэхнічнага збою на баку арганізатара не ўсе пераводы праходзілі. Пазней на рахунку гульца з'явіліся лішнія амаль 695 тысяч рублёў. Мужчына паспеў патраціць частку грошай на гульні і вывесці некаторую суму, але ў выніку аказаўся ў судзе. Падрабязнасці гэтай гісторыі з'явіліся ў Банку судовых рашэнняў, піша «Люстэрка».

Ілюстрацыйнае фота

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы ў канцы снежня мінулага года разгледзеў пазоў букмекерскай фірмы Betera да аднаго са сваіх кліентаў.

Так, у сакавіку мінулага года карыстальнік праз АРІП спрабаваў папоўніць свой гульнявы рахунак, але прайшло толькі некалькі плацяжоў (агулам на 1849 рублёў), астатнія — не (на 694 508 рублёў). Як пазней высветлілася, грошы не паступалі з-за тэхнічнага збою на баку арганізатара азартнай гульні. Але ў адзін з дзён на рахунку мужчыны з'явіліся лішнія 694 508 рублёў. Пры гэтым з банкаўскага рахунку гэтыя грошы не былі спісаныя.

Да таго як кампанія заблакавала рахунак гульца, ён паспеў зрабіць букмекерскія стаўкі амаль на 308,7 тысячы рублёў: частка з іх былі пройгрышнымі, а другая — удалымі (гэтыя сродкі вярнуліся на рахунак).

Мужчына за гэты час вывеў выйгрыш на 18 340 рублёў, заплаціў з яго падатак. Пасля ўсіх гэтых маніпуляцый кампанія заблакавала рахунак гульца.

Розніца паміж памылкова залічанай сумай і той, якая на той момант была на яго рахунку, склала 60,5 тысячы рублёў. Кампанія даслала кліенту ліст, у якім патрабавала вярнуць прысабечаныя сродкі.

«Аднак (яно) адказчыкам праігнаравана, дзеянняў па вяртанні сумы прадпрынята не было», — паведамляецца ў банку судовых рашэнняў.

У выніку кампанія падала пазоў на свайго кліента. Гулец у судзе казаў, што палічыў «лішнія» грошы на рахунку бонусам ад арганізатара.

З мужчыны спагналі суму, якую страціла кампанія (60,5 тысячы рублёў), а таксама дзяржпошліну ў 3026 рублёў. Агулам выйшла крыху больш за 63,5 тысячы рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко6

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць