Грамадства55

МТС з 15 мая мяняе ўмовы доступу ў інтэрнэт

Кампанія МТС прыняла рашэнне пра новаўвядзенні, якія тычацца парадку надання інтэрнэт-трафіку, гаворыцца на карпаратыўным сайце кампаніі.

З 15 мая МТС будзе ацэньваць выкарыстанне мабільнага інтэрнэту з боку карыстальнікаў.

Калі ў кампаніі з'явяцца падставы меркаваць, што чалавек выкарыстоўвае паслугу «нядобрасумленна», то яму парэкамендуюць знізіць спажыванне інтэрнэт-трафіку. У выпадку, калі кліент праігнаруе паведамленне, то кампанія МТС можа «скарэктаваць хуткасць інтэрнэт-трафіку да канца месяца».

Мабільны аператар тлумачыць, што такое новаўвядзенне закране тых, хто выкарыстоўвае больш за 100 ГБ інтэрнэту і не выконвае патрабаванні ўказаў Лукашэнкі «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт» і «Аб удасканаленні парадку перадачы паведамленняў электрасувязі».

Акрамя таго, з 15 мая істотна падаражэюць паслугі для фізічных асоб і кампаній. У прыватнасці, павысіцца кошт роўмінгу, міжнароднай сувязі, а таксама іншых сэрвісных паслуг.

Падаражэе і фіксаваны інтэрнэт для фізічных ды юрыдычных асоб. Напрыклад, цяпер тарыф «Хатні Канэкт 4» каштуе 31 рубель у месяц, але ўжо з 15 траўня давядзецца заплаціць амаль на траціну больш — 42 рублі. Больш стануць каштаваць і іншыя паслугі па наданні інтэрнэту. 

Каментары5

  • Виталиий Васильевич
    11.05.2024
    Пришел гэбист и началось. Все беды у страны от гэбни и нквд. Недобросовестно это значит не читать белту и прочее дерьмо.
  • даведка
    11.05.2024
    МАРТ не может отказать даже в повышении цен на услуги электросвязи КГБ.
  • Боб
    12.05.2024
    Виталиий Васильевич, Вы правы: мало кто читает лукашенковскую к.......ю пропаганду и смотрит на кривляния и паясничания лукашенки и лукашистов всех мастей!!!

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі4

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту4

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына19

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага22

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі4

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць