«Шахеды» былі збітыя над Адэскай, Мікалаеўскай, Днепрапятроўскай, Харкаўскай, Чаркаскай і Кіраваградскай абласцямі.

Ілюстрацыйнае фота
Камандуючы Паветранымі сіламі ВСУ Мікалай Аляшчук паведаміў, што ўначы былі збітыя 28 з 29 запушчаных расіянамі беспілотнікаў-камікадзэ.
У кароткім паведамленні камандуючага гаворыцца, што «шахеды» былі збітыя над Адэскай, Мікалаеўскай, Днепрапятроўскай, Харкаўскай, Чаркаскай і Кіраваградскай абласцямі.
Паводле паведамленняў, якія паступалі ўначы, «шахеды» атакавалі, у прыватнасці, Чарнаморск пад Адэсай (там пры гэтым знікала электрычнасць) і Харкаў.
Тым часам Паветраныя сілы Украіны раніцай аўторка паведамляюць пра яшчэ адзін беспілотнік-камікадзэ, які ляціць над Днепрапятроўскай вобласцю.
Каментары