Вайна

Трамп заклікаў Кіеў і Маскву да 30-дзённага спынення агню

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Кіеў і Маскву да 30-дзённага безумоўнага спынення агню і заявіў, што ўвядзе санкцыі, калі яно не будзе выконвацца. Пра гэта ён напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

«ЗША патрабуюць, у ідэале, 30-дзённага безумоўнага спынення агню… Калі спыненне агню не будзе выконвацца, ЗША і іх партнёры ўвядуць дадатковыя санкцыі. Тысячы маладых салдат гінуць штотыдзень, і ўсе павінны жадаць, каб гэта спынілася. Я гэтага хачу, і ЗША гэтага таксама хочуць», — напісаў Трамп.

«Я разам з еўрапейцамі буду імкнуцца да ўстанаўлення міру паміж Расіяй і Украінай, і гэта будзе трывалая мірная дамова! Гэтае спыненне агню павінна ў выніку прывесці да заключэння мірнага пагаднення. Усё гэта можна зрабіць вельмі хутка, і я буду гатовы ў любы момант, калі спатрэбяцца мае паслугі», — дадаў ён.

Гэтай заяве папярэднічаў тэлефонны званок паміж Трампам і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Зяленскі адзначыў падчас размовы, што Кіеў гатовы пайсці на 30-дзённае спыненне агню «хоць бы з сённяшняга дня», і чакае, што Масква пагодзіцца на гэтае прапанаванне.

«Украіна гатовая да перамоваў у любым фармаце. Але для гэтага Расія павінна паказаць сур’ёзнасць сваіх намераў завяршыць вайну, пачаўшы з поўнага і безумоўнага спынення агню. Прэзідэнт Трамп пацвердзіў, што хоча завяршэння гэтай вайны, гатовы дапамагаць і падтрымлівае неабходнасць спынення агню», — распавёў Зяленскі ў сваім вячэрнім паведамленні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць