На фінансаванне выдзеляць 200 мільёнаў даляраў.
Польскія ўлады павялічаць колькасць вайскоўцаў на ўсходніх межах краіны. Пра гэта паведаміў міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш, выступаючы ў Сейме.
«Мы гатовыя павялічыць прысутнасць войска на польска— беларускай мяжы», — адзначыў кіраўнік абароннага ведамства.
Па словах міністра, 5,5 тыс. вайскоўцаў спецыяльнага падраздзялення польскай арміі дапамагаюць у ахове мяжы з Беларуссю. На яго фінансаванне будзе выдзелена 850 млн злотых (больш за $200 млн)
Каментары