Эканоміка8

«Не магла нават уявіць, што такая сетка згалее». Што адбываецца з «Востравам чысціні», распавялі прадаўцы

Крамы сеткі «Востраў чысціні і смаку» то прыпыняюць працу, то аднаўляюць. У сацсетках вірусяцца відэа са скаргамі супрацоўнікаў на ўмовы працы і затрымкі заробкаў. Аб сітуацыі ў крамах сеткі BAR24 на ўмовах ананімнасці распавялі баранавіцкія прадаўцы.

Фота: BAR24

Сітуацыя з «Востравам чысціні» апошнія некалькі месяцаў не сыходзіць з навін. То гэта сетка без тлумачэння прычын масава прыпыняе працу і закрывае крамы па ўсёй краіне. То заяўляе аб вяртанні на рынак і дзеліцца аптымістычнымі планамі на будучыню. А яшчэ праз некаторы час становіцца вядома, што кампанія ліквідуе свае юрыдычныя асобы. 

«Пачалі заўважаць, што пастаўкі тавараў паменшыліся»

Першыя званочкі вялікіх праблем з «Востравам чысціні», па словах работнікаў, пачаліся, калі акрамя магазінаў бытавой хіміі ў сеткі зʼявіліся аптэкі. 

— Калі пачалі адкрываць аптэкі, у супрацоўнікаў сталі зрэзаць заробкі. Спасылаліся на тое, што патрэбны грошы на адкрыццё аптэк. Але чаму нас гэта мусіла хваляваць? Аптэкі збіраецеся адчыняць вы, а грошы ўтрымліваеце з нас. Па-мойму, неяк нелагічна, — успамінае адзін з былых супрацоўнікаў. 

Далей — больш. 

— Спачатку мы пачалі заўважаць, што пастаўкі тавараў зменшыліся. Прам значна, калі на паліцах сталі расцягваць тавар. Потым пакупнікі гэта заўважылі. І пайшло-паехала, — распавядае былы супрацоўнік. — Калі ў Баранавічах пачалі зачыняць нерэнтабельныя крамы, я сышоў, паколькі меркаваў, што далей нічога добрага не будзе. І аб сваім сыходзе ні кроплі не шкадую. Але мая жонка там працуе да гэтага часу. У гэтым месяцы ёй упершыню на маёй памяці затрымалі заробак. На дзесяць дзён. Не ўяўляю, як людзі, у каго ёсць дзеці, ці тыя ж маці, якія выхоўваюць дзяцей адны, там працуюць. 

«Сітуацыя сумная»

Цяпер, па словах работнікаў, у крамах «сітуацыя сумная». Многія гандлёвыя абʼекты ў Баранавічах зачыненыя. Паставак тавараў няма, з магазінаў іх таксама іх ніхто не вывозіць. Хтосьці прыходзіць на працу і проста адседжвае там нейкія гадзіны, хтосьці і зусім сядзіць па дамах. 

— Цяпер мы сядзім дома. Спачатку ў нашым гандлёвым абʼекце адключылі святло з-за нявыплаты. А нядаўна паведамілі, што нашу краму зачыняюць. Зарплату за красавік нам выплацілі, але з затрымкай. Што будзе далей, ніхто рэальна не ведае, — распавядае супрацоўніца адной з крам. 

Людзі не ведаюць, што ім рабіць. Нехта ўжо пачаў шукаць працу. Хтосьці вырашыў проста чакаць, бо са звальненнем, гавораць прадаўцы, таксама могуць узнікнуць праблемы. 

— Мы ўсе матэрыяльна абавязаныя. Пакуль не пройдзе пераўлік, нікога не звольняць. Але тавар не забіраюць, бо, гавораць, нават машыны заправіць няма чым. Таму мы з калегамі вырашылі чакаць да апошняга, — адзначыла супрацоўніца. 

Больш за ўсё ў сітуацыі, якая склалася людзей абурае, што ім «ніхто нічога не кажа». І што пра ўсе важныя навіны яны даведаюцца з інтэрнэту. 

— Крыўдна, што нічога не тлумачаць. Яшчэ ў красавіку да нас прыязджаў Віктар Іосіфавіч (Рамук, уладальнік сеткі. — Аўт.), сказаў, што будзе ўсё добра. А ўжо праз тыдзень аказалася, што нас закрываюць, — адзначае супрацоўніца адной з баранавіцкіх крамаў сеткі. — Вельмі шкада, вядома, што так адбылося. У нас быў дружны калектыў, і праца мне падабалася. Не магла нават уявіць, што такая сетка згалее. Ударам для мяне гэта не стала, бо муж добра зарабляе. Але шкадаванні ёсць.

Каментары8

  • Максим Дизайнер
    26.05.2024
    Минус еще одно совковое сельпо для нищебродов.
  • Спэцыяліста у гэтае сфэры
    26.05.2024
    Бобр, Рамук вядома дзядзька рызыкоўны й заўжды кіраваўся ў бізнэс-стратэгі на рост. Але ягонай крытычнай памылкаю было лезьці ў новую сфэру дзейнасьці - аптэчную, якая празь меру ў РБ зарэгуляваная ды абмежаваная, там зарабіць амаль немагчыма, толькі калі ёсьцека за мяжой [свой] пастаўшчык. Па-другое - гэта 713 пастанова пра "замарозку" коштаў. З тымі абмежаваньнямі бізнэс канешне можа вытрымаць яшчэ нейкі час, але ня кожны. Прыклад - сканаўшыя Віталюр ды Бусьлік. Па-трэцьцяе яго добра "распранулі" ў ДФР, які ласы да буйных фірмаў зь вялікімі абаротамі, думаючы, што яны заможныя ды могуць "падзяліцца лішнімі грошамі". Лепей бы ў балянс заглядалі ды бачылі, што няма там аніякіх шалёных грошаў, а сваёю дойкай яны проста пакладуць чарговую сетку й дзесяткі тысяч чалавек застануцца без працы. Але ім на гэта пох, галоўнае выканаць даведзены плян па раскулачваньні. Таму чакаем наступных банкрутаваньняў.
  • даведка
    26.05.2024
    «Остров чистоты» и «Милу» вместе с ним окончательно добьёт запрет на ввоз косметических и гигиенических средств из Латвии, Литвы, Польши, Чехии, Эстонии... Российские сети, как паразиты, уже навострили лыжи сюда с российскими аналогами европейской запрещёнки.

На парламенцкіх выбарах у Францыі перамагаюць ультраправыя з Марын Лё Пэн. Партыя Макрона трэцяя1

На парламенцкіх выбарах у Францыі перамагаюць ультраправыя з Марын Лё Пэн. Партыя Макрона трэцяя

Усе навіны →
Усе навіны

На рок-фестывалі ў Пружанах гурт «Кіно» ў апошні момант памянялі на двух Z-выканаўцаў6

Міністарка культуры Нарвегіі паказала ў тэлеэфіры аголеныя грудзі33

Байдэн можа зняць сваю кандыдатуру з выбараў, калі на яго націснуць сваякі і сябры. А хто яго можа замяніць?11

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?43

«Галодныя. Змучаныя. Шчаслівыя». Апублікавалі ФОТЫ ўкраінскіх вайскоўцаў пасля расійскага палону6

У Дзяржынску паставілі скульптуру «Меч Неўскага, шчыт Дзяржынскага». Яе перападарыў Лукашэнка9

«Са слёз русалак». У Беларусі прадаюць лёд па цане мяса

«Сітуацыя складаная» — Павел Муравейка пракаментаваў становішча на паўднёвых рубяжах9

Рэдакцыя New York Times заклікала Байдэна зняць сваю кандыдатуру з выбараў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На парламенцкіх выбарах у Францыі перамагаюць ультраправыя з Марын Лё Пэн. Партыя Макрона трэцяя1

На парламенцкіх выбарах у Францыі перамагаюць ультраправыя з Марын Лё Пэн. Партыя Макрона трэцяя

Галоўнае
Усе навіны →