Грамадства99

Колькі палітвязняў цяпер у гуманітарным спісе і хто гэта?

Прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова распавяла «Нашай Ніве», што цяпер з гуманітарным спісам палітвязняў і як па ім працуюць. 

Вольга Гарбунова, прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы, побач са Святланай Ціханоўскай. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Паводле Вольгі Гарбуновай, у гуманітарным спісе палітвязняў цяпер знаходзіцца больш за 255 чалавек. 

Гэты спіс складаецца з уразлівых сацыяльных груп палітвязняў, якім больш за ўсіх небяспечна знаходзіцца за кратамі. Ён ствараецца выключна для міжнароднай супольнасці і працы з тымі краінамі-саюзніцамі дэмакратычнай Беларусі, якія гатовыя выступіць пасярэднікамі па вызваленні палітвязняў у спісе.

Уразлівыя групы беларусаў у спісе вызначаюцца па наступных крытэрах:

  • Людзі з інваліднасцю.
  • Людзі, у якіх цяжкі фізічны стан, хваробы, хранічныя захворванні і іншыя экстранныя медыцынскія выпадкі, якія не заўсёды падпадаюць пад крытэры прызнання інваліднасці ў Беларусі (напрыклад, анкалогія).
  • Шматдзетныя бацькі (трое і больш дзяцей).
  • Адзінокія бацькі, чые дзеці апынуліся ў прытулках ці ў апекуноў.
  • Ветэраны вайны (напрыклад, вайны ў Афганістане).
  • Прадстаўнікі ЛГБТК+, якія з большай верагоднасцю могуць падвяргацца ў турме псіхалагічнаму, сэксуалізаванаму і фізічнаму гвалту.
  • Непаўнагадовыя і людзі 60+.

«Па нашай інфармацыі, самаму малодшаму палітвязню на дадзены момант толькі 15 гадоў, а самаму даросламу — 76.

Ёсць таксама палітвязні пенсійнага ўзросту, якім далі тэрміны па 20 гадоў. І ў такой сітуацыі мы разумеем, што гэта ўжо пажыццёвы тэрмін, улічваючы сярэднюю працягласць жыцця ў мужчын і жанчын у Беларусі.

Гэта значыць, мы глядзім на такія крытэрыі, якія ўключаюць у сябе не толькі экстранную сітуацыю, звязаную са здароўем і неабходнасцю тэрміновай медыцынскай дапамогі, але і вось такія цяжкія жыццёвыя абставіны, якія проста ў разы пагаршаюць знаходжанне ў калоніях і ў турмах, павялічваюць пакуты не толькі саміх палітвязняў, але і тых людзей, якія ад іх залежаць», — расказала Вольга Гарбунова карэспандэнту «Нашай Нівы».

Вольга Гарбунова падчас Кангрэсу па пытаннях беларускіх палітзняволеных у Празе. Побач з ёй на фота знаходзяцца Таццяна Хоміч (сястра палітзняволенай Марыі Калеснікавай), Франак Вячорка (дарадца Святланы Ціханоўскай) і некалькі чэшскіх дэпутатак. Фота: «Наша Ніва»

Вольга Гарбунова таксама адзначыла, што сярод 255 палітвязняў у гуманітарным спісе ёсць 32 чалавекі з экстраным медыцынскім запытам, якім тэрмінова неабходна апынуцца на волі і атрымаць якасную дапамогу.

«Гэтыя 32 кейсы ўяўляюць сабой людзей, у якіх вельмі цяжкія хваробы, ім патрэбныя аперацыі, трансплантацыя органаў, ім трэба вельмі тэрмінова трапіць у цывільную бальніцу, пацвердзіць дыягназы, атрымаць нармальную дыягностыку і лячэнне. Напрыклад, ёсць Ксенія Луцкіна, у якой на працягу 4 гадоў расце пухліна галаўнога мозгу, але ёй у калоніі проста кожны вечар даюць абязбол.

У гуманітарным спісе ёсць і дзеці. Мы таксама ўключалі асоб, якія былі непаўнагадовымі на момант затрымання, альбо на момант здзяйснення так званага «злачынства» па абвінавачванні, як, напрыклад гэта было з палітзняволенай Анітай Бакуновіч, якую першы і другі разы затрымлівалі паўналетняй, а т.н. «злачынства» яна здзейсніла, калі ёй было 17 гадоў.

Але я думаю, што ў экстраныя спісы дзеці таксама павінны быць уключаныя. Мы ведаем, што па апошняй справе, калі затрымалі падлеткаў, былі таксама і непаўнагадовыя дзеці, якія цяпер знаходзяцца ў СІЗА. 

Безумоўна, мы будзем абмяркоўваць са сваёй працоўнай групай, каб дадаваць дзяцей яшчэ і ў экстраны спіс», — падкрэсліла Гарбунова.

Вольга Гарбунова на мітынгу з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, Вільня, 2023 год. Фота: «Наша Ніва»

Гарбунова дадала, што гуманітарны спіс — гэта ўмоўнасць, бо ён мяняецца кожны дзень, калі распачынаюцца новыя палітычныя справы альбо калі людзі выходзяць на волю, ужо адбыўшы пакаранне.

«Тыя аргументы, якія ў звычайнай крымінальнай справе прыводзяць да змякчэння пакарання, у палітычных артыкулах не працуюць.

Таму мы гэты спіс рыхтавалі выключна для міжнароднай адвакацыі і нашых краін-саюзніц, якія гатовыя выступіць пасярэднікамі. Цікавасць да гуманітарнага спісу сярод іх вялікая. Шмат краін ужо запыталі яго і абяцаюць аказваць садзейнічанне», — заявіла Гарбунова.

Але, па яе словах, складана сказаць, што ад гэтага ёсць нейкі вынік. Невядома, хто з краінаў звярнуўся да Лукашэнкі і як яны будуць далей працаваць з гэтым спісам.

«Мая асабістая асцярога, каб гэты спіс не быў палітызаваны і не быў выкарыстаны, як інструмент павышэння ціску на прадстаўнікоў рэжыму.

Я б вельмі хацела, каб да гэтага гуманітарнага спісу ставіліся як да выключна гуманітарнага пытання. Адзіная мэта, дзеля якой мы склалі спіс — гэта вызваленне ўсіх тых людзей, якія проста могуць не дажыць да вызвалення. Ім трэба аказаць дапамогу проста зараз.

Мы спадзяемся на рэальныя вынікі, што людзі хоць нейкімі групамі пачнуць выходзіць і атрымліваць дапамогу, а не паміраць у турме», — падагульніла Гарбунова.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Не можаш перамагчы, купі!
    27.05.2024
    Ціск на рэм справа дурная, разумныя гэта зразумелі за 30 год, Вячорка не зразумеў але ён і не размны мягка кажучы.
  • Лейцар коркавы
    27.05.2024
    Пекная жанчына.
  • Питон
    27.05.2024
    Як заўсёды, все ждут зянона-асвабадзицеля - кстати хорошая идея для него отдать свою свободу за свободу всех - сразу и вес и ценность приобретет :)

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка19

Даныя ўсіх карыстальнікаў Pokemon GO цяпер ператворацца ў глабальную мапу мясцовасці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →